Название: Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях (зборнік)
Автор: Ян Баршчэўскі
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Зарубежная классика
Серия: Школьная бібліятэка
isbn: 978-985-02-1547-5
isbn:
63
У творы па-рознаму (Мрагоўскі, Марагоўскі) даецца напісанне гэтага прозвішча, але, бясспрэчна, паходзіць яно ад вёскі Марогі (сённяшнія Мурагі), малое радзімы Я. Баршчэўскага.
64
Асэсар – судовая пасада ў Вялікім княстве Літоўскім. У расійскай імперыі асэсары ўтваралі земскую паліцыю павета.
65
Жыве сярод беларусаў (асаблiва ў паўночных паветах) вера, што апоўначы заўсёды шумяць лясы i вада ў азёрах адначасова з крыкам пеўня робiцца неспакойнаю.
66
Гаворка пра вайну Францыі і Расіі ў 1812 г.
67
26 ліпеня 1812 г. войскі маршала Ш. Ундзіно ўвайшлі ў Полацак.
68
Мястэчка за 26 вёрст ад Полацка. Тут адбылася вядомая бiтва на Белай Русi з французамi, у якой загiнуў генерал Кульнеў.
Клясціцкія баі адбыліся 30 ліпеня – 1 жніўня 1812 г. каля вёскі Клясціцы і на шляху Полацак – Себеж паміж расійскім 1-м пяхотным корпусам П. Х. Вітгенштэйна і французскім 2-м корпусам Ш. Ундзіно.
Генерал-маёр Я. П. Кульнеў (1763–1812) быў смяротна паранены 1 жніўня 1812 г. каля вёскі Сівошна (цяпер в. Лісуны Полацкага раёна).
69
Гістарычная вобласць у цэнтральнай частцы Пелапанеса ў Грэцыі. У антычнай літаратуры і ідыліях XVI–XVIII;ст. апісвалася як шчаслівая райская краіна пастухоў і пастушак.
70
Наяды – у грэцкай міфалогіі німфы крыніц і ручаёў. Лічыліся ахоўнікамі водаў.
71
Німфы – у грэцкай міфалогіі багіні прыроды, яе пладаносных сілаў. Адрозніваюць німфаў рэчак, мораў, азёр, гор, дрэваў, лясоў і г. д.
72
Сатыры – у грэцкай міфалогіі дэманы пладароднасці. Уваходзілі ў почт Дыяніса.
73
Алімп – у грэцкай міфалогіі гара ў Фесаліі, на якой жывуць багі.
74
Музы – у грэцкай міфалогіі дзевяць сёстраў, багіні паэзіі, мастацтва і навукі.
75
Апалон – у грэцкай міфалогіі бог сонца, святла, мудрасці, апякун мастацтваў.
76
Тампейская даліна – мясцовасць у Фесаліі (Грэцыя), якая аддзяляе гару Алімп ад горнага масіву Оса (Кісавос). Славілася сваёй прыгожай прыродай; сімвал зямнога раю.
77
Фермапілы – вузкі праход паміж Фесаліяй і Лакрыдай, які служыў ў антычнасці варотамі з паўночнай Грэцыі ў цэнтральную частку краіны. Тут у 480 г. да н. э. цар Спарты Леанід з трыма сотнямі воінаў чатыры дні супрацьстаяў аграмаднаму войску персаў.
78
Рабінавая ноч – назва навальнічнай ночы напрыканцы лета, калі неба скаланаюць грымоты, бліскаюць маланкі, ідзе праліўны дождж, дзьме моцны вецер.