Название: Дзікія кошкі Барсума
Автор: Генадзь Аўласенка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Космическая фантастика
Серия: Дзікія кошкі Барсума
isbn: 978-985-16-7454-7
isbn:
– Прывітанне! – сказаў Скрайф, уваходзячы ў вялізны, шыкоўны кабінет свайго намесніка і апускаючыся ў крэсла для наведвальнікаў. – Чым займаешся?
– Ды так… – Холін адсунуў убок нейкія паперы, ляніва паглядзеў на Скіна паверх акуляраў. – Нічога сур’ёзнага. А ў цябе?
Холін заўсёды называў свайго непасрэднага начальніка на «ты», і Скіну нічога не заставалася, як толькі адказваць яму тым жа. Праўда, рабілі яны гэта толькі пры асабістых зносінах, без пабочных асоб.
– Памятаеш апошнюю буйную партыю жанчын? – спытаў Скін. – Колькі іх тады нам даслалі? Больш за пяцьдзесят, здаецца…
– Пяцьдзесят сем, – сказаў Холін без затрымкі. – І ўсе былі рэалізаваны за першыя тры дні, акрамя адной, на якую, чамусьці, так і не знайшлося пакупніка…
«І якую ты ўзяў сабе, лічы, што бясплатна! – міжволі падумалася Скрайфу. – Трэба ж так апусціцца! Хоць… невядома, як буду выглядаць я, калі пратырчу тут хоць палову таго тэрміна, што Холін?..» Ён успомніў раптам, якой кіслай была фізіяномія Холіна, калі яны сустрэліся ўпершыню. Мабыць, ягоны цяперашні намеснік спаў і бачыў ужо менавіта сябе загадчыкам аддзялення. І, будзем шчырымі, паставы для гэтага спадзявання ў яго меліся, і былі яны куды больш важкімі, чым у Скіна, але…
Усю справу вырашыла тое, што Скін вучыўся калісьці разам з Томам Ліўскі і нават крыху сябраваў з ім у тыя далёкія часы.
– А чаму раптам ты зацікавіўся менавіта гэтай партыяй? – спытаў Холін, вяртаючы думкі Скіна з нябёсаў, дзе яны толькі што луналі, зноў на грэшную зямлю. – Здарылася што?
Скрайф паціснуў плячамі.
– Ды не, нічога звышасаблівага! Проста сёння раніцай да адной з жанчын гэтай партыі пачала вяртацца памяць…
– Гэта бывае! – Холін глядзеў на загадчыка спакойна і нават добразычліва, але і ў поглядзе ягоным, і ў тоне, якім ён размаўляў са Скінам, адчуваліся, як і заўсёды, дрэнна прыхаваныя ноткі ўласнай сваёй перавагі, пагарды нават… – Я думаю, не трэба вельмі ўжо хвалявацца з-за гэткай дробязі. Проста паведаміць дзяжурным… яны ведаюць, што рабіць у падобных выпадках…
«Чаму я прыпёрся да яго зараз? – стомлена падумалася Скіну. – Што я, наогул, хачу высветліць, чаму мяне так закранула гэтая гісторыя? Ну, пачала ўспамінаць… не яна першая, не яна апошняя! Дзяжурная брыгада за паўгадзіны прывядзе яе ў парадак, калі гэта можна назваць парадкам! А Холін… вось ён глядзіць на мяне зараз і пэўна ўжо ягоны доўгі, звышадчувальны нос, якім ён так ганарыцца, пачуў пах… ён, вядома ж, нічога не скажа мне, тым больш, нічога не скажа падначаленым… ён, наогул, ніколі не апускаецца да пустых размоў з імі, у адрозненні ад мяне. Але ён так рады любому СКАЧАТЬ