Мястэчка. Мікола Адам
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мястэчка - Мікола Адам страница 18

СКАЧАТЬ сумняваўся Пінокіа.

      – Вось і праверыш.

      – Як я цябе пазнаю? – нарэшце зацікавіўся Пінокіа.

      – Я прыгожая, не дурная. Да таго ж на пустцы, акрамя мяне, нікога не будзе.

      – Навошта прыгожай і не дурной знаёміцца з такім, як я? – ізноў сумневы.

      – Каб павялічыць тваю самаацэнку, – прагучаў адказ. – Я чакаю. Час пайшоў.

      Юля адключыла тэлефон. Яна дала Колю паўгадзіны, таму што ісці яму было далекавата ад Цэнтра да новабудоўляў. Гэта ёй – выбегчы з пад'езда і завярнуць за вугал дома. Аднак уседзець між чатырох сцен Юля не магла. Яна пайшла на пустку да пакінутых пасля будоўлі бетонных пліт, складзеных адна на адну. Іх было пяць. Юля забралася на пятую, самую верхнюю, села на край, звесіўшы ногі.

      Пачынала цямнець. Сюды ніхто не хадзіў. Пустка нікога не прыцягвала. Тут не схаваешся, калі што якое. Вецер прадзьмуваў. Але Юля не баялася ветру. Яна лічыла яго сябрам, гэтак жа, як і зоркі, якія паволі ўспыхвалі ў нябеснай далечы. Толькі ім дзяўчына давярала свае вершы, чытала ўголас, слухала сябе і вецер. Зоркі і вецер верылі Юлі, захоўвалі ўсе яе сакрэты і слёзы.

      Пінокіа спазняўся. Юля паглядзела на гадзіннік. Паўгадзіны даўно мінулі. Але ёй не хацелася верыць, што ён не прыйдзе. Яна азябла, цела біла дрыготка. Вецер, адчуваючы, што Юля знайшла кагосьці яшчэ апроч яго, раўнаваў. Стала яшчэ цямней. Юля не сыходзіла.

      Яна пачула яго крокі раней, чым усвядоміла, што ён прыйшоў.

      Пінокіа падняўся на верхнюю пліту. Юля кінулася да яго, павісла на шыі. Інстыктыўна Коля абняў яе, прыціскаючы да сябе дрыготкае, як змерзлае кацяня, цела.

      – Гэта ты, – прашаптала Юля, зазіраючы ў вочы юнаку. – Я Юля, – назвалася.

      – Ты ўся дрыжыш, – прамовіў Пінокіа.

      – Так не адпускай мяне, – папрасіла Юля. – Можа, дрыжаць перастану.

      – Навошта я табе? – здзіўляўся Пінокіа, таму што дзяўчына сапраўды выглядала шыкоўна. – Што цябе, такую, і мяне можа аб’ядноўваць?

      – А я табе зусім не падабаюся? – занепакоілася Юля.

      – Ды падабаешся, – адказаў Коля, – у прыгажосці я разбіраюся, але…

      – У цябе хтосьці ёсць? – дапамагла Юля.

      – Наўрад ці, – задумаўся Пінокіа.

      – Што тады? – дапытвалася Юля.

      – Неяк дзіўна ўсё гэта, – не разумеў Коля, што ён рабіў на гэтай пустцы з несумнеўнай прыгажуняй, якая гарнулася да яго.

      – Ты баішся прыгожых дзяўчат? – здагадалася Юля. – Не бойся, – правяла рукой па яго шчацэ. – Яны самі ўсяго баяцца. Давай сябраваць, – прапанавала. – Ты мне вельмі падабаешся, – прамовіла далікатна. – Я ўсё пра цябе ведаю. Не моцна баліць? – спытала пра пабітую губу.

      – Ды не, – усміхнуўся Коля.

      Юля прыпаднялася на дыбачкі, як раней Таня Паўлоўская каб цмокнуць Мікалая Міхайлавіча ў шчаку, для таго, каб пацалаваць Колю ў вусны.

      – Мяккія, – сказала пасля пацалунку. – Нязграбныя, – усміхнулася. – Давай сустрэнемся заўтра пасля ўрокаў тутака ж, – прапанавала.

      – Давай, – СКАЧАТЬ