Название: Васiлёк
Автор: Іван Ярашэвiч
Издательство: Четыре четверти
Жанр: Рассказы
Серия: Дзеці вайны
isbn: 978-985-7103-63-8
isbn:
Пасля вайны полк перадыслацыраваўся ў г. Бярозу Брэсцкай вобласці. Валянцін Васільевіч стаў партаргам батальёна. Я ж скончыў 10 класаў вячэрняй школы.
У палку выхоўваўся да 1953 года, пакуль не закончыў сярэднюю школу. Адчуваў агульны клопат, але ў першую чаргу – ад Валянціна Васільевіча. Калі захварэў і не змог згінацца – ён мяне ўласнаручна абуваў. Пільна сачыў за маім абмундзіраваннем.
Ён быў не па гадах мудрым чалавекам і добра бачыў далёкую перспектыву. Менавіта па яго парадзе я паступіў на гістарычны факультэт Ленінградскага ўніверсітэта.
Адносіны нашы не парываліся і тады, калі ён ажаніўся. Мяне лічылі членам сям’і. Валянцін Васільевіч і полк падтрымлівалі мяне матэрыяльна падчас вучобы ва ўніверсітэце, прысылалі ў Ленінград грашовыя пераводы. Сабралі грошай і камандзіравалі ў Талін вайскоўца, які быў родам адтуль. Ён купіў шыкоўны касцюм, каб я змог выглядаць, як і ўсе маладыя людзі. I ва ўсім гэтым адчувалася арганізатарская роля Валянціна Васільевіча.
Я вучыўся, а ён ужо шукаў месца працы. I знайшоў. I не дзе-небудзь, а ў Мінскім сувораўскім вучылішчы, у якім лічылі за гонар працаваць вопытныя педагогі – не раўня мне маладому.
Жылля ў Мінску ў мяне не было. Доўгі час жыў у сям’і Валянціна Васільевіча ў вёсцы Заполле Чэрвеньскага раёна.
Шмат ён прыклаў намаганняў, каб абараніць мае правы, дапамагчы атрымаць кватэру. Прымаў актыўны ўдзел у яе абсталяванні.
Нават дачу па яго патрабаванню пачаў будаваць. I як у кожным жыццёва важным для мяне пачынанні, не абышлося і тут без яго канкрэтнай дапамогі і парад.
Да самай сваёй смерці ён заставаўся для мяне не проста сябрам, а бацькам. Яго светлы вобраз яскрава бачыцца ў розных іпастасях і сёння. Вось ён вяртаецца з бою ў копаці… Аднапалчане віншуюць з перамогай… Бягу, амаль кожны дзень, да яго ў кабінет Бярозаўскага райкама партыі, дзе ён пэўны час працаваў пасля дэмабілізацыі… У запыленым ГАЗіку аб’язджаем сумесна калгасныя палеткі…
Не забыліся нашы доўгія размовы ўжо і як калег-педагогаў, калі ён працаваў у школе.
Чалавек я ўжо ў гадах. Пакуль жывы, буду яго ўспамінаць і дзякаваць. Бог яго паслаў. Памяць аб ім нясу ў сэрцы. Нашчадкі мае таксама будуць памятаць. Мы падтрымліваем сувязі з роднымі дзецьмі Валянціна Васільевіча. Памяць аб ім у нас агульная, вечная».
Вось які аповед я занатаваў. Ідзе вайна. Маладога танкіста-старшыну завуць бацькам сына палка. Якімі ж высокімі маральнымі якасцямі ён валодаў, які аўтарытэт меў сярод баявых сяброў, што атрымаў такое пачэснае званне! У тыя цяжкія, кровапралітныя дні і гадзіны менавіта ў ім яны ўбачылі вялікую душу, духоўны стрыжань. Валянцін Рухлоў дастойна пранёс званне бацькі сына палка праз усё сваё жыццё. Беларусь стала для яго роднай: СКАЧАТЬ