Камедыя. Марашэўскі Каятан
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Камедыя - Марашэўскі Каятан страница 4

Название: Камедыя

Автор: Марашэўскі Каятан

Издательство: Public Domain

Жанр: Зарубежная классика

Серия:

isbn:

isbn:

СКАЧАТЬ сто рублей, а можа, і болей, як ён сам казаў. Тады ж я сабе статку накупляю; пану, што вінен, аддам і яшчэ на гарэлку, з малацьбы ідзя напіцца, застанецца. Арандар тагды не скажэць, што не дам. Ох, каб ён тагды сказаў, што не дам, то я б яго ў морду, у морду. Або адною рукою за пэйсахі, а другою паказваў бы грошы. Тагды б ён быў для мяне лепшы! (Размаўляючы так, паказвае, як бы біў Жыда.) І суседзі тагды будуць мне кланяцца, калі абачуць, што я багаты. А Гарасім, хоць мой вялікі непрыяцель, аднак, спадзяюся, што будзець кланецца, каб я толькі яму на чынш грошы пазычыў. Ды нет! Не вырвець. З’есць чорта – не дам… Не дам, хоць бы і з’еў. Няхай розуму наўчыцца…

      І д’ябла ўжо чорт нясець. Трэба губу затыкаць. Ужо мусіць быць тая гадзіна?

      Сцэна 6-я

      Чорт, Селянін

      Чорт. Ужо набліжаецца час, калі ты павінен будзеш выконваць сваё абяцанне. Зараз праб’е гадзіна, і ты пачнеш маўчаць.

      Селянін. А чы скора?

      Чорт. Вось зараз. Памятай жа, каб добра трымаўся свайго абяцання! Я табе, без сумнення, аддам сто рублёў і больш. Звыш таго абяцаю яшчэ, што буду даваць іх табе кожны год, калі вытрымаеш.

      Селянін. Дацярплю, бо губу пакулем, у дзёгаць памачыўшы, заткаю.

      Чорт. Не трэба. Ты так вытрымай на працягу гадзіны ў маўчанні.

      Селянін. Вытрымаю, да душы ж, вытрымаю. Што гэта?

      Чорт. А калі не?

      Селянін. Так душа твая будзець.

      Чорт. Глядзі ж! Я цябе перасцерагаю, каб потым на мяне не наракаў; бо як не вытрымаеш закладу, я табе дараваць не думаю.

      Селянін. Я табе кажу, што дацярплю! Дацярплю. Чаго ты хочаш ад мяне?

      Чорт. Слухай жа! Як ударыць гадзіна, каб ты зараз жа замоўк.

      Селянін. Без твае казкі я гэта ведаю. Ідзі сабе проч.

      Чорт. Глядзі ж! (Адыходзіць.)

      Селянін. Добра, добра!

      Сцэна 7-я

      Селянін. Вот цяпер абачым, хто каго пераможэць. Ён кажэць, што мяне возьме да пекла, калі маўчаць не буду. А я кажу, што ён і з родам сваім не дажджэць, бо я гатоў сабе губу на калодку замкнуць. Але, праўда, прыпамінаю сабе, нашто мне тыя калодкі, нашто тое пакулле з дзёгцем. Вот калі захочацца гаварыць, так я рукою губу заткаю. Вот гэтак. (Паказвае.) Абачым, што ён мне тагды зробіць! А коньчо – выйграю сто рублёў. Вот тагды мне будзець добра! (Садзіцца. Гадзіна б’е. Цыц, цыц,! Паказвае на мігах.)

      Сцэна 8-я

      Хлапчукі і Селянін

      Першы хлапчук. Ужо кліча і нас Бог да сваёй славы, і будзем мы ўжо радавацца з ім вечна.

      Другі. Але як жа мы падымемся, калі так высока?

      Трэці. Бог прыдумае спосаб, каб мы падняліся.

      Першы. Глядзіце, глядзіце! (Вымаўляе з вялікай радасцю, бачачы, як спускаецца лесвіца.) Вось спускаецца ўжо лесвіца!

      Конец ознакомительного фрагмента.

      Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

      Прочитайте эту книгу целиком, купив СКАЧАТЬ