Название: Святло далёкай зоркі
Автор: Уладзімір Касько
Издательство: Вышэйшая школа
Жанр: Биографии и Мемуары
isbn: 978-985-06-2370-6
isbn:
У ролі падручных каваля выступалі заказчыкі. Яны падносілі вугаль, жалеза, распальвалі горн, дапамагалі каваць. Расплачваліся за работу хлебам, мясам, соллю, гароднінай або па дамоўленасці працавалі пэўны час у гаспадарцы каваля.
Без дазволу сходу каваль не меў права абслугоўваць заказчыкаў з іншых населеных пунктаў. У адваротным выпадку яго маглі замяніць іншым.
Шмат месца адводзіць аўтар апісанню вырабу цэглы, будавання мастоў, перапраў, ёзаў[27], што ва ўмовах непраходных балот мела важнае значэнне. «Дарогі тут непраходныя, – адзначае А. К. Сержпутоўскі. – Напрыклад, у Гаўрыльчыцы, Лугі, Гоцк, якія размешчаны на поўдні Слуцкага павета Мінскай губерні, можна праехаць на конях толькі зімой, калі замерзнуць балоты, сярод лета на валах, калі падсохнуць балоты»[28]. Але ж жыццёвыя абставіны прымушалі сялян карыстацца такімі пераправамі і вясной, і ўвосень, калі былі дажджы. «Страшна глядзець, – пісаў А. Сержпутоўскі, – калі жанчына з люлькай за плячыма, у якой ляжала дзіця, ідзе па такім мосце. Пад нагамі шуміць і бурліць вада, ёз хістаецца, калкі трашчаць, а маці з акамянелым выразам на твары нетаропка рухаецца наперад. Страшна. Міжволі думаецца, што вось адзін няправільны крок або рух і няшчасная жанчына разам з дзіцем апынецца ў віры. Сапраўды, няшчасныя выпадкі тут нярэдкія»[29].
У другім раздзеле, прысвечаным заняткам і промыслам палешукоў, апісваюцца спосабы і прыёмы земляробства, жывёлагадоўлі, сельскагаспадарчыя прылады працы. Шмат месца ўдзяляецца збіранню лясных дароў, апрацоўцы льну і канапель, ткацтву, роспісу ганчарных вырабаў, бортніцтву, вырабу паясоў, папруг і г. д.
Не мог не спыніцца даследчык і на сацыяльных праблемах, якія хвалявалі сялян. Круглы год ад цямна да цямна працавалі яны на сваёй зямлі, палівалі яе потам, слязамі, але, нягледзячы на гэта, заставаліся беднымі. Неўрадлівая глеба, апрацоўка зямлі прымітыўнымі прыладамі не дазвалялі атрымліваць высокія ўраджаі.
Сяляне амаль ніколі не елі чыстага хлеба, змешвалі муку з дубовай карой, мякінай, пырнікам. Выручалі бульба, грэчка, проса, якія нядрэнна радзілі на мясцовых глебах, а таксама дары лясоў, балот, рэк – грыбы, журавіны, рыба. Праўда, і да гэтых астраўкоў выжывання цягнуліся прагныя СКАЧАТЬ
27
Ёз – збудаванне з жардзін, вецця, якімі палешукі перагароджвалі рэкі, каб перабірацца з аднаго берага на другі.
28
Архіў РЭМ, ф. 1, воп. 2, спр. 574, с. 18.
29
Архіў РЭМ, ф. 1, воп. 2, спр. 574, с. 82–83.