Святло далёкай зоркі. Уладзімір Касько
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Святло далёкай зоркі - Уладзімір Касько страница 24

СКАЧАТЬ сацыяльнай помсты за жорсткасць, бессардэчнасць.

      Характэрная ў гэтым сэнсе казка «Пану навука», запісаная А. К. Сержпутоўскім у вёсцы Чудзін Слуцкага павета Мінскай губерні ад казачніка А. Дудара. Сюжэт пра тое, як пакрыўджаны памешчыкам селянін распраўляецца з жорсткім панам, шырока вядомы ў Еўропе, Амерыцы. Ва ўказальніку Аарне-Томпсана адзначана 19 фінскіх, 15 літоўскіх, 14 французскіх варыянтаў гэтага твора. Аналагічны сюжэт выкарыстаны ў аповесці З. Бядулі «Салавей», сустракаецца ён таксама і ў фальклорных зборніках У. М. Дабравольскага, П. П. Чубінскага, М. Гірака[68]. Варыянт Дудара вызначаецца большай сацыяльнай вастрынёй, антыпанскай накіраванасцю. Памешчык, пра якога ідзе размова, быў вельмі жорсткім, злым. Не аднаго мужыка забіў ён да смерці. Людзей жа лічыў за сабак. Ён гвалціў жанчын, забіраў у сялян жывёлу ды яшчэ загадваў усыпаць ім бізуноў. Нарэшце прыйшоў канец цярпенню сялян. Знайшоўся чалавек, які вырашыў правучыць пана. Заступнікам пакрыўджаных выступае Рымша. Чатыры разы ён лупцуе пана, забірае ў яго грошы, нагадвае кожны раз аб яго зверствах у адносінах да сялян.

      Пратэст бунтара-адзіночкі, які аб’явіў вайну ненавісным панам, адпавядаў настроям сялян таго часу. Многія з іх наіўна думалі, што калі часцей палохаць памешчыкаў, а яшчэ лепш лупцаваць іх, як рабіў Рымша, то яны перастануць здзекавацца з людзей. Па гэтай прычыне ў народзе такімі жывучымі былі казкі і паданні аб смелых разбойніках. Каб надаць ім большую верагоднасць, казачнік часта спасылаўся на месца дзеяння. Па словах Дудара, Рымша жыў непадалёку ад вёскі Заполле Мазырскага павета.

      Змрочная прыгонніцкая рэчаіснасць, бяспраўнае жыццё народных мас, невыносныя бытавыя ўмовы адлюстраваны ў казцы «Жаласлівая пані». Як і іншыя антыпрыгонніцкія казкі зборніка Сержпутоўскага, гэты твор пачынаецца з апісання бесчалавечнасці паноў, няшчаднай эксплуатацыі імі сялян, да якіх багацеі адносіліся горш, чым да жывёлы. «I чаго толькі паны не вычваралі, як ены не мучылі людзей, як не здзекуваліса над імі!» – расказвае казачнік. Па віне пані «мужыкі абеднелі, пухнуць ад голаду, бо некалі хлеба зрабіць: пані зганяе па штодзень у двор». Усю сваю «жаласць» гэтая бесчалавечная памешчыца скіравала на катоў і сабак, якіх сабрала цэлы двор і загадала жанкам песціць і дагаджаць ім. Яна гатова была шкуру здзіраць з «маладзіц да дзевак, калі яны не добра даглядалі тую жывёлу».

      На фоне жахлівага сялянскага жыцця, дзе людзі пухлі ад голаду, паміралі як мухі, учынкі памешчыкаў, якія бавілі час у распусце і гулянках, адчынялі пансіянаты для сваіх кошак і сабак, здаюцца асабліва агіднымі і абуральнымі. «Жаласлівую пані» не хвалюе, што яе сяляне паміраюць ад голаду, затое «як здохне кот, сабака або здыхліна каняка, то пані плача, бы па родным бацьку, вяліць плакаць і другім, а потым робіць труну, хавае, бы людзей, і над магілаю кладзе прыклад. Уся дворня ды і ўсё сяло толькі і рабілі на гэтую пошкудзь».

      Як гэтая пані, паводзілі сябе і многія іншыя памешчыкі. Стары СКАЧАТЬ



<p>68</p>

Добровольский В. Н. Смоленский этнографический сборник. СПб., 1891. Ч. 1. С. 704–707; Чубинский П. П. Труды этнографическо-статистической экспедиции в Западно-Русский край // Материалы и исследования. СПб., 1878. Т. 2. С. 643–644; ГірякМ. Украінські народні казкі Східноі Словачини / упорядкування, післямова та коментаріі М. Гіряка. Пряшев, 1966. Т. 3. С. 159–163.