Название: Уладар рыбаў
Автор: Людміла Шчэрба
Издательство: Издательские решения
Жанр: Современная русская литература
isbn: 9785447468941
isbn:
– I як завуць ратавальніка вясны?
– Вінсэнт.
– І ўсё-ткі адкуль вы ведаеце маё імя?
– Вясна на вуха шапнула, – пасмялеў хлопец. Як фокуснік дастае з рукава рознакаляровыя хусцінкі, так ён пачаў незаўважна і ненавязліва разгортваць сваё абаянне. Бліскучыя жарты і трапныя адказы на дзявочыя рэплікі зрабілі сваю справу – незвычайныя вочы Бажэны глядзелі на яго з дзіцячай цікаўнасцю.
Яны ўжо забыліся, што некуды спяшаліся, і паволі ішлі па парку, размаўляючы. Нейкі дзядок, апрануты ў чорнае рызманнё, з ярка-пунсовай насоўкай, што тырчэла з кішэні старога звалялага пінжака, відно на падпітку, запытаўся:
– Вы часам ці не брат з сястрою? Такія падобныя, вой-вой-вой.
– Ды не, – пасміхнуўся Вінусь, гледзячы на дзяўчыну.
– Дзетачкі, дайце колькі рублёў – на хлеб не хапае.
– А на гарэлку, значыць, дастаткова, – сказаў хлопец, аднак грошай даў.
Бажэна таксама працягнула яму паперкі, аднак адчувалася, што ёй неяк няёмка.
Дзядок раптам спрытна схапіў пяшчотную дзявочую далоньку сваімі парэпанымі, бруднымі пальцамі, з чорнымі абламанымі пазногцямі, зірнуў на яе.
– Чакае цябе нешта, – трывожна прамовіў ён.
Бажэна інстынктыўна адхіснулася ад яго.
– А не палохайцеся, дзеткі, дурня старога. Дай жа вам і ў ручкі, і ў ножкі, дый туды трошкі, – пайшоў ён, падкульгваючы ды мармычучы. Дзяўчына камячыла ў руцэ снежку і нярвова пакусвала вусны, стараючыся зладзіць з эмоцыямі.
– Не бяры да галавы. Калі яшчэ розных бамжоў слухаць… – імкнуўся заспакоіць яе Вінусь, хоць самому было таксама прыкра ад таго, што нехта парушыў тое няўлоўна-крохкае, што вось-вось пачало ўсталёўвацца паміж маладымі людзьмі, так рэзка ды нахабна.
– А я лекцыі прагуляла, – спахапілася дзяўчына.
– А я рукапіс у выдавецтва не аднёс… Узнікла паўза.
– А можа, ну яго? – з надзеяй паглядзеў Вінусь на Бажэну.
Тая згодна ўсміхнулася.
– Ведаеш, заўсёды няёмка пачуваюся ў такія моманты. Міма галоднага сабакі не магу прайсці – ці свой бутэрброд аддам, ці ў краму забягу якую сасіску куплю. Не магу ім у вочы глядзець. Чалавек заўсёды мае выбар, можа паклапаціцца пра сябе, калі не паралізаваны і не інвалід, канешне…
Ужо вечаровыя ліхтары перакінулі кладачкі святла з аднаго берага ракі на другі. У высокім небе яснелі зоркі. Паркавыя дрэвы стаіліся, перачэкваючы апошнія вясновыя халады. Яны беражліва ахоўвалі ад сцюжы ўжо пульсуючае ў кожнай галінцы новае жыццё – моцна сцялі пупышкавыя далонькі, сцярожка трымаючы ў іх вось-вось гатовы разгарнуцца-выпрастацца пяшчотна-зялёны пахкі камячок. Абнадзееная СКАЧАТЬ