Албанскае танга. Вінцэсь Мудроў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Албанскае танга - Вінцэсь Мудроў страница 10

СКАЧАТЬ у людзей пазычае». Ну і, вядома, надта раўнавала мужа да навакольных кабецін. Дый было з чаго. Рэм Ісаевіч сваімі далікатнымі манерамі й размовамі аб высокім мастацтве дарэшты зачараваў азярышчанак. У той жа Нінэлі Іванаўны заўсёды кружылася галава, калі сьпявак цалаваў ёй руку. Для яе гэта быў чалавек зь іншага сьвету – сьвету, дзе буяюць чалавечыя жарсьці, дзе гучыць Рахманінаў, а цёмнае неба асьвятляюць вогнепырскія фэервэркі. Яшчэ здалёк, пабачыўшы Рэма Ісаевіча, Нінэль Іванаўна з гатовасьцю адчыняла сумачку, каб пазычыць артысту трульнік і пры тым ніколі не прасіла Ксенію вярнуць даўгі. Вось і нядаўна, перахапіўшы цупкую паперку, Рэм Ісаевіч прыклаўся да Нінэльчынай рукі, стоеным голасам запытаўся: «Што я магу зрабіць дзеля вас, багіня?» – і Нінэль Іванаўна, уражаная такім камплімэнтам, пралепятала: «3 ліпеня ў вобласьць едзем… на міжраённы агляд мастацкай самадзейнасьці…» – і, ня скончыўшы фразы, узьняла на сьпевака дапытлівыя вочы.

      Сьпявак з задуменнай павольнасьцю пачухаў няголенае падбародзьдзе. Яму, прафэсійнаму выканаўцу, удзельнічаць у аглядзе мастацкай самадзейнасьці ніяк не выпадала, таму, памаўчаўшы, Рэм Ісаевіч каротка выдыхнуў: «Ксенія…»

      Наступным ранкам Нінэль Іванаўна пасьпяшала ў кабінэт загадчыцы раённага таварыства «Веды». Гаспадыня кабінэту сустрэла наведніцу з робленай прыязнасьцю, пачаставала гарбатаю, а пачуўшы пра міжраённы агляд мастацкай самадзейнасьці, раўніва павяла паскубаным брывом. «Ды разам паедзеце… у крамы зазірняце… а я табе за гэта лекцыю арганізую… пра баптыстаў», – з жарсьцю паведаміла Нінэль Іванаўна, і гаспадыня кабінэту, дапіўшы гарбату, здушана прамармытала: «Падумаем».

      Аўтобус крутнуўся па азярышчанскіх вуліцах, выехаў на шашу і толькі тады, пад мернае вуркатаньне матору, Нінэль Іванаўна задала пытаньне, якое халадзіла язык:

      – А чаму Ксеня не паехала?

      – Хворая яна-а, – прасьпяваў, перадражніваючы жонку, Рэм Ісаевіч і недарэчны жарцік гэты вохкай трывогай адбіўся пад Нінэльчыным сэрцам.

      Яшчэ ўчора паездка ў вобласьць выглядала трыюмфальнай. Нінэль Іванаўна з асалодаю ўяўляла – як уразіцца журы, пачуўшы клясычны basso cantante, як натхнёна яно будуць біць у ладкі, а потым, насуперак правілам, папросіць азярышчанскага самародка прасьпяваць што-небудзь на bis… І вось цяпер, калі яна сказеліла вочы на самародка, у сьвядомасьці зварухнулася, выпетраўшы на міг ўсе астатнія думкі, страхавітае пытаньне: «А як нап’ецца, ды сарве выступ?» На памяць прыйшоў аповед пра тое, як артыст Бузіла, пад час спэктаклю ў Казанскай опэры, зваліўся, п’яны, у аркестравую яму (пра гэта казалі ў адной жаночай кампаніі), і цела – ад макаўкі да халодных пятак – працялі нэрвовыя дрыжыкі. «Кубань» запаволіла рух, збочыла з шашы на гравійку, і пад нагамі Нінэльчынымі гучна бразнулі бутэлькі. Бутэлечны бразгат, дзякаваць богу, да Бузілавых вушэй не даляцеў: артыст тым часам укідваў у рот прапанаваную вадзілам папяросу. Нінэль Іванаўны нахілілася да сумкі, піхнула між бутэлек насоўку, сьціснула сумку нагамі. Гарэлку яна везла Лёшку Пісарэвічу, зь якім колісь вучылася ў музвучэльні, і які СКАЧАТЬ