Название: Захад Беларусi: гiстарычны пазл
Автор: Яўген Аснарэўскі
Издательство: Издательские решения
isbn: 9785005991195
isbn:
Дамініканскі касцёл Брэста. Малюнак XIX ст.
Стары горад Гродна, які раскінуўся паблізу ад высокіх, прынёманскіх узгоркаў, увянчаных замкамі і старажытнай Каложай, гэты важны для ўсёй краіны куток даўніны, здольны прывабіць многія тысячы турыстаў, гэты чароўны міраж каралеўскай эпохі, як быццам усё яшчэ захоўвае многія рысы той даўняй, пазначанай у гісторыі, сталіцы ВКЛ, гэты горад над Нёманам, Горад узгоркаў – захаваўся, хоць і далёка не поўнасцю.
Але якім жа цудоўным мог быць стары горад Брэста, з яго храмамі і замкам, якія вырастаюць уверх, і лунаюць над астравамі. Горад накрыты маленькімі, разьбянымі шкатулкамі – дамамі мяшчан… Цяпер гэты Брэст жыве на старонках старых дакументаў, і ў чароўных, лічбавых рэканструкцыях, створаных энтузіястамі беларускай даўніны. Ён не загінуў поўнасцю, бо яго культурны код – гэта і культурны код беларускага народа, які стагоддзямі жыў у адным з найпрыгажэйшых гарадоў Вялікага княства Літоўскага.
Кластар 2. На прасторах Брэстчыны і Гродзеншчыны
Фрагмент 4. Гісторыя Кронана
Нёман – адна з галоўных рэк Беларусі, і не выпадкова ў народзе яе здаўна з асаблівай павагай называюць «Бацька Нёман». Тут дарэчы пагаварыць якраз пра слова Нёман. Спецыялісты ўжо даўно імкнуцца растлумачыць загадкавую назву ракі, якая не мае лёгка чытэльнай асновы, відавочна запазычанай з моў усходніх славян. Часцяком вытокі гэтага кароткага і фанетычна моцнага рачнога імя шукаюць у мовах прыбалтыйскіх народаў. Напрыклад, існуе версія, якая кажа, што адна з літоўскіх назваў чарніц «nemuogė» перайшла, у некалькі змененай форме, да найважнейшай ракi літоўскіх і беларускіх земляў. Літоўскае «miškelis», якое азначае невялікі малады лясок, некаторыя адмыслоўцы паказваюць у якасці магчымай асновы для вядомага яшчэ ў Сярэднія вякi назову Мемель, якім звалі адну з найбуйнейшых рэк рэгіёна жыхары нямецкіх тэрыторый. Часам спецыялісты знаходзяць вытокі імя ў іншых мовах. Лацінскае слова «nemus», якое азначае гушчар або гай, таксама называюць у ліку правобразаў імя «Бацькі Нёмана». Фінскае «niemi» абазначае мыс. Не варта забываць і адну са старажытных назваў ракі: Кронан, якую звязваюць з Кроносам, богам-бацькам Зеўса Грамавержца ў старажытнагрэцкай міфалогіі.
У любым выпадку, якое б паходжанне не мела імя цудоўнай беларускай ракі, сутнасць яе ад гэтага не мяняецца. Нёман застаецца сабой, то бок мае пэўныя гідралагічныя характарыстыкі.
Рака сілкуецца атмасфернымі ападкамі, адталымі водамі, а таксама крыніцамі. Найбольшы сцёк звычайна бывае вясной, але можа быць і ў іншыя сезоны. У цёплыя зімы Нёман можа не замярзаць, затое, паводле некаторых звестак, у асобныя СКАЧАТЬ