Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi. Алег Грушэцкі
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi - Алег Грушэцкі страница 7

СКАЧАТЬ Гэта былі ўжо знаёмыя па мінулым падарожжы злыдні. Хіба што з той розніцай, што цяпер яны мелі невялічкія шаблі, якімі на бягу прачышчалі сабе шлях, нібы мачэтэ, скрозь сапраўдныя джунглі. Трэба аддаць ім належнае: з-за іх невысокага росту гэта было нялёгкай справай. Але ўпартасці ім было не займаць.

      Яны падбеглі, атачыўшы юных герояў з усіх бакоў, і наставілі на іх маленькія шабелькі. Хай тая зброя была для юнакоў не большай за сцізорык, але шкоды, ды яшчэ пры такой колькасці, можна было прынесці ёй не на жарт. Сітуацыя складалася даволі небяспечная.

      – Вы хто такія? Што вы тут робіце? – звярнуўся да Янкі з Міланай адзін з іх, відаць, верхавода.

      Хлопец адразу пазнаў таго самага злыдня, якога патурбаваў у зарасніках ядлоўцу падчас свайго былога падарожжа па каралеўстве.

      – Па-першае, дзень добры, панства, – павітаўся Янка. – Няўжо вы нас не пазналі?

      Галоўны адышоў крыху назад і ўгледзеўся ў падарожнікаў.

      – А, гэта вы?! – выгукнуў злыдзень і сунуў шаблю ў ножны. Яго падначаленыя зрабілі тое ж. – Ну, дзень добры! Вы ўжо прабачце, служба ў нас такая, – развёў рукамі маленькі чалавечак.

      – Служба?

      – Ну так. Мы ж цяпер на службе ў новага караля. Абыходзім дазорам тэрыторыю вакол замка. Ад нас ніхто не ўтоіцца, знізу кожную травінку відаць. Вось Семаргал нас да сабе на службу і паклікаў.

      – Як так? – не зразумеў хлопча. – Чакайце, вы ж, падаецца, далекавата жылі, за Чорным Лесам, каля Паганага Балота.

      – Мы на адным месцы не сядзім, хаця там быў наш дом. Мы, наагул, аматары прыгод, павандраваць любім.

      – Чакайце, што значыцца быў?

      – У сэнсе?

      – Вы сказалі, што там быў ваш дом.

      – А, пра гэта, – дацяміў суразмоўца. – Дом наш там і застаўся, хто пажадаў, там і жыве. Новы кароль нам падараваў усе кусты ў лесе і вакол яго палёў у абмен на тое, што мы будзем абыходзіць штодня гэтыя мясціны, не прапускаючы нікога старонняга. Дык зараз мы ў яго на службе.

      – Вось у чым справа! Зразумела, – саркастычна ўсміхнуўся Янка. – І як вам служыцца ў таго, хто, прыхапіўшы сабе землі іншых, раздае яе сваім паслугачам?

      – Мы не паслугачы! – пакрыўдзіліся злыдні, незадаволена хістаючы галовамі ў вялікіх капелюшах.

      – Дзіўна. А хто тады? Як яшчэ вас назваць?

      – Мы… – збянтэжыліся яны. – Мы – вартаўнікі! Вось! – нарэшце выдаў галоўны. – А гэтыя землі нікому не належалі, нам няма чаго саромецца. Нам таксама трэба недзе жыць. Мы тут, на ўскрайку лесу, нікому не перашкаджаем.

      – Ага, канечне, – пакрывіўся Янка. – Ваша хата з краю!

      Злыдні толькі незадаволена насупіліся, але прамаўчалі.

      – Ну што ж, глядзіце, – працягнуў хлопец. – Нездарма ж пра такое кажуць у народзе: «Чыя хата з краю, тая першая згарае».

      – Гэта вы пра што?

      – Ды гэта не мы, гэта ў народзе так кажуць.

      – Ну, досыць, наслухаліся мы ўжо вас, – раззлаваўся галоўны. – Кажыце лепш, з СКАЧАТЬ