Пяшчынкі шчасця. Канстанцін Шанцаў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пяшчынкі шчасця - Канстанцін Шанцаў страница

Название: Пяшчынкі шчасця

Автор: Канстанцін Шанцаў

Издательство: Издательские решения

Жанр: Киберпанк

Серия:

isbn: 9785005610232

isbn:

СКАЧАТЬ >

      Дзень першы

      Ён расплюшчыў вочы і ўбычыў неба. Ярка-блакітнае, з плывучымі па ім лёгкімі воблакамі.

      – Прыгожа, – падумаў ён, і гэтая думка рэзкім болем аддалася ў яго галаве.

      – Такое пачуццё, што я ўчора піў. І вельмі шмат…

      Над ім праляцела некалькі крумкачоў. Незвычайна вялікія птушкі прымусілі яго трохі напружыцца.

      – Хм, а чаму я не дома? І дзе я?

      Усе гэтыя думкі клубком закруціліся ў яго галаве, з-за чаго ў страўніку, здавалась, з’явілась новая форма жыцця. Неяк прыпадняўшыся, ён злёгку аслупянеў. Наваколлі яму вызначана не былі знаёмыя.

      – Піў! Сапраўды! Гэта ж трэба так было кудысьці заблукаць…

      Тут яго погляд зачапіўся за чалавека, які ляжаў у кустах метрах у дзесяці ад яго.

      – Ой, як дрэнна ляжыць. Калі небараку пачне ірваць, то ён можа і захлынуцца.

      Ад гэтых думак яго самога ледзь не вырвала, але ён прымусіў сябе ісці да ляжачага чалавека. Хістаючыся з боку ў бок, ён набліжаўся да чалавека.

      – Гэй, дружа! Уставай! Лежачы на халоднай зямлі здароўю можна нашкодзіць!

      З гэтымі словамі ён пастараўся перавярнуць чалавека.

      – Давай, уставай! Так і застудзіцца…

      Не дамовіўшы фразу, ён у жаху адштурхнуў чалавека. Дакладней, цела чалавека. Тое, што са здароўем у таго ўжо не будзе праблем, казалі рана на яго грудзі і акуратная дзірка ў ілбе.

      – Блін, як у кіно. Звычайна там заўсёды адна дзірка і пасярэдзіне ілба, – неяк ужо адцягнена, нібы ў сне, падумаў ён.

      Секунд трыццаць ён стаяў і глядзеў на цела.

      – Трэба кудысьці патэлефанаваць, паведаміць… Ага, але куды і чым? Можа ў небаракі ў кішэні тэлефон ёсць.

      Абыскаўшы цела, ён сеў проста на зямлю і пачаў разглядаць тое, што знайшоў. Пісталет, жменя патронаў, аптэчка, брудны бінт, бутэлечка з настойкай ёду, чэрствы сухар і незразумелага роду прадмет. Гэты прадмет зацікавіў яго больш чым пісталет, хоць зброю ён бачыў толькі ў кіно ды ў пнеўматычных цірах страляў пару разоў. Прадмет быў падобны на тэлефон, але нейкай асаблівай канструкцыі: па баках узмоцнены ахоўнымі накладкамі, даволі трывалы на выгляд.

      – Хм, відавочна не вузкаглазымі рабіўся… Што ж гэта за штука такая?

      Тыкнуўшы з цікаўнасьці пальцам у экран, ён з задавальненнем адзначыў, што апарат працуе, бо ўключылася падсвятленне.

      З«явіўся надпіс: Жека Шумілаў.

      – Напэўна, уладальнік, – падумаў ён.

      – Загінуў. Лакацыя «Бурштын». Агнястрэльнае: грудзь, галава.

      – Дакладна, уладальнік, – нават неяк узрадаваўся ён, – вось жа і раны на грудзі, і на ілбе. Агнястрэльныя. Толькі што такое лакацыя «Бурштын»? Піянерлагер, ці што?

      – Добра, трэба яксьці выбірацца адсюль. Трэба знайсці людзей. Жывых…

      Падняўшыся, ён выключыў прыбор і стаў распіхваць па кішэнях знойдзеныя прадметы. І толькі цяпер ён зразумеў, што ў яго кішэнях няма нічога: ні пашпарта, ні ключоў ад дома, ні грошай. А калі ён патроны паклаў у кішэню штаноў, то выявіў, што нават гузік знік. Зрэшты, ужо без здзіўлення, ён выявіў, прапажу гузікаў і на куртцы.

      – Добра, потым абдумаю гэта…

      Агледзеўшыся па баках, ён убачыў на гарызонце пабудовы, якія аддалена нагадвалі карпусы вялізнага завода, якія стаялі на ўзгорку, а перад імі ў нізіне стаяла дзіўнага выгляду пабудова, якая нагадвала нейкае ўмацаванне з фантастычных фільмаў. Каля яе праходжаліся некалькі чалавек.

      – О! Людзі! Жывыя… праўда, здаецца, усе са зброяй, але і ў мяне таксама ёсць пісталет. Хоць ваяка з мяне яшчэ той…

      З гэтымі думкамі ён ішоў у бок пабудовы, пераступаючы невялікія лужыны і абыходзячы тыя, якія пабольш. Крыху не адгадаўшы з адлегласцю, яму патрэбілася зрабіць невялікі крук, бо паблізу аказалася, што пабудова абнесена плотам з трывалых сталёвых дубцоў, праціснуцца праз якія было немагчыма. Людзі, якія ахоўвалі пабудову, з цікавасцю назіралі за ім. Тое, што гэта ахоўнікі, ён нават не сумняваўся.

      – Добра, хоць не страляюць, – падумаў ён.

      Падышоўшы да брамы, ён убачыў акуратную чорную дзірку ствала, накіраванага ў яго бок.

      – Ты хто такі? – спытаў яго ўладальнік гэтага ствала.

      – Я… гэта… Н-н-не п-памятаю… – заікаючыся сказаў ён.

      – Дзіўны ты нейкі, хоць і не падобны на зомбака.

      – На каго?

      – На… а зрэшты, ідзі ў бункер. Там навукоўцы. СКАЧАТЬ