Название: Заўтрашні дзень
Автор: Кузьма Чорны
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Литература 20 века
isbn: 978-985-02-1091-3
isbn:
– Шукай бацьку. А я вярнуся.
А бачыў ён яе апошні раз, калі на тым жа пляцы, дзе i іхні дом быў, маці стаяла высока, так што відна была адусюль з плошчы, i вочы яе не мелі спакою i шукалі ўсё навокал. Дзіцячым сваім сэрцам ён здагадаўся, што гэта яна яго шукае ў апошнюю сваю хвіліну. У яго, аднак жа, хапіла розуму, каб не паказацца ёй i не даць ёй новай атруты смутку бачыць яго i ведаць сваю адарванасць ад яго навек. Ён прысеў на зямлю, i сэрца яго схаладала. Ён запомніў гэты апошні момант: вецер трапаў распушчаныя матчыны паласы. Калі ён падняўся з зямлі i зірнуў, усё было скончана. Маці вісела на тых лесках, па якіх раней фiзкультурнікі рабілі свае практыкаванні. Некаторыя заўважылі: тады ж адразу, у момант вока, у Колі Сушчэвіча ўздрыганулася i пачала iснаваць над левым вокам дугаватая маршчына, i здавалася, што яна не на дзіцячым, а на старым ілбе. Так яна i асталася. Вайна цяглася, час ішоў, i маршчына не сыходзіла з ілба. Яна толькі выраўнялася i стала глыбейшая. Гэта ўжо навек. Яна надавала Колеваму твару новы, адмысловы выраз. Магло здавацца, што гэта не хлапчук-недаростак, а чалавек, што з нейкай хворасці спыніўся на рост i старэў жывучы. Аднак жа твар яго ад часу згладжваў на сабе сляды непатрэбнай у гэтыя гады сталасці. Маленства вымагала свайго. I ў яго душы ішло вялікае змаганне заўчаснай сталасці з абязвечаным маленствам. Пачало перавышаць маленства. Яно было моцнае i ў абладзе сваёй хацела мець радасці ўсяго свету. Коля пачаў цешыцца з таго, з чаго не нацешыўся яшчэ датуль. Ён любіў вечарам сядзець на лаўцы ля спусцелага дома, у якім пазнаў першыя ўражанні ад жыцця. Не верылася, што ў доме нуста, i што вецер там дзьме праз выбітыя вокны, i павукі пазапляталі павуціннем куткі, i вераб'i гаспадараць так, як хочуць. Але можа быць, што ўвойдзе раптам туды бацька, не век жа пра яго не будзе аніякага слыху, недзе ж ён нешта робіць, недзе думае пра дом, i пра тое, што раней было, i пра яго, пра свайго Колю. Надзея, што бацька вернецца, расла i ўмацоўвалася i выратавала Колева маленства ад сталасці. Ён жыў адзін, начаваў дзе траплялася, еў што дзе знаходзіў, прыслухоўваўся да ўсялякіх чутак i раз пайшоў за дзесяць кіламетраў глядзець пабітых на шашы немцаў. Баязліва i з непераможнай цікаўнасцю ён вызірнуў з прыдарожнага рова i ўбачыў зграмозджаныя ў кучу разламаныя грузавікі, i немцы, парваныя i патрушчаныя, яны ляжалі, як пачварная агіднасць, сярод зялёных зараснікаў у зіхаценні яснага дня. Коля Сушчэвіч, больш не хаваючыся i не крадучыся, пайшоў па шашы i праз кіламетраў дзесяць убачыў у зарасніках прыдарожнай шыпшыны чалавека ў ботах i без шапкі. Толькі гэта i заўважыў Коля. А які гэта быў чалавек i як выглядаў – гэта пасля ўжо дайшло да Колевай свядомасці. Адразу ж чалавек аглушыў Колю нечаканым загадам:
– Стой, хадзі сюды! Далёка iдзеш?
– З раёна.
– Ого! немцаў бачыў дзе?
– А нідзе.
– А СКАЧАТЬ