Тэатр шчасьлівых дзяцей. Ольгерд Бахаревич
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Тэатр шчасьлівых дзяцей - Ольгерд Бахаревич страница 14

СКАЧАТЬ падалося, што ў гэтым ёсьць нешта прыемнае. Туман надаў мне бадзёрасьці, і я паднатужыўся і вылез на дах. Я быў на свабодзе – і гэта адразу ўзьняла настрой. Выцягнуць з аўтобуса Анціка аказалася не такой лёгкай справай. Але вось мы ўжо абодва стаялі на даху і ўдыхалі пах ранішняга лесу. Лес быў зусім блізка, лес цямнеў між туману – дрэвы, як нейкія волаты ў чорнай форме, абступілі наш аўтобус і чакалі, што мы будзем рабіць далей.

      Мы пераглянуліся і асьцярожна палезьлі ўніз. Саскочылі на зямлю і толькі тады выдыхнулі.

      «Юля! – крыкнуў я. – Юля!»

      «Юля-а-а!» – залямантаваў Анцік такім голасам, нібы яму рвалі зубы без замарозкі.

      «Добрай раніцы, – пачулі мы зусім блізка яе насьмешлівы голас. – Ня трэба так крычаць. Вы яе напужалі».

      Мы з Анцікам кінуліся на яе голас, проста ў гушчу туману – і не паверылі сваім вачам. Варта нам было зрабіць крокаў дзесяць – як мы выйшлі з нашага туманнага палону на бераг ракі, а там…

      Над ракой туману не было. Толькі шызая празрыстая смуга і шэрае неба. Смуга, неба і цішыня. Непралазны туман клубіўся абапал ракі, як дзьве белыя сьцяны, але на берагах, што на гэтым, што на тым, было чыста. Юля сядзела на кукішках каля самай вады і глядзела на яе так уважліва, быццам рыбу ў ёй лавіла. Мне нават падалося, што мы неяк не ў пару тут зьявіліся. Перашкодзілі мы ёй, ці што?

      «Не хацела вас будзіць, – сказала Юля. – Але калі вы ўжо ўсталі, не крычыце, ня румзайце і паводзьцеся прыстойна».

      «Гэта яшчэ чаму? – засоп Анцік. – Калі я крычу ці румзаю, мне, напрыклад, робіцца лягчэй».

      «Напрыклад… – перадражніла яго Юля. – Слухайце, вы можаце трошкі памаўчаць?»

      «Хопіць крыўляцца, Юля, – сказаў я. – І гаварыць загадкамі. Каго мы можам тут напужаць?»

      «Яе, – сказала Юля і паказала пальцам на ваду. – Рэчку».

      Мы з Анцікам падышлі да вады і ўтаропіліся на яе, як два дурні. Вада была цёмная, брудная, дна не відаць, каля берага ляжала, падрыгваючы зеленаватая пена. Я хацеў зачарпнуць трохі, каб умыцца, але не наважыўся. Пабаяўся: раптам на твары балячкі зьявяцца. Ці наогул скура зьлезе. Нахіліўся над вадой, каб паглядзець на свой твар – але вада задрыжэла ад раптоўнага ветру, і я так нічога і не пабачыў.

      «Ну яе! Мы ў гэтай рэчцы ледзь не патанулі, – сказаў Анцік. – І ніякая гэта ня рэчка. А проста нейкая мёртвая лужына, глыбокая, небясьпечная і брудная».

      «Але да берага даплыць было можна, – сказаў я. – Калі б некаторыя ўмелі плаваць…»

      «Вось бы зараз ванну, – уздыхнуў Анцік. – Цёплую… А ня гэтую канаву».

      «Можа, табе яшчэ і качачку гумовую хочацца? – раззлавалася Юля. – Маленечкі ты наш. Перастань яе крыўдзіць!»

      «Каго? Раку? – крыкнуў Анцік. – Рэкі не крыўдуюць! Вось зараз вазьму і плюну ў яе!»

      «Я табе плюну, – сказала Юля, і вочы ў яе ўспыхнулі ад злосьці. – Глядзі, каб яна ня плюнула ў адказ!»

      «Ну і цалуйся са сваёй рэчачкай!» – махнуў рукой Анцік і вусны яго задрыжалі.

      «Ціха СКАЧАТЬ