СКАЧАТЬ
у Луне 2 ліпеня 2016 г. адбылась знакавая гістарычная падзея, мясцовы краязнаўца, знакаміты беларускі філатэліст, беларускі і польскі патрыет Лявон Карповіч прэзэнтаваў сваю кніжку „Мае мястэчка Луна-Воля“. Па сутнасці сваей, гэта першая ў гісторыі кніга, прясвечаная гісторыі мястэчка Луна. Гэтая прэзэнтацыя, па логіке рэчаў, павінна была адбыцца ў мясцовай бібліятэцы ці ў цэнтральным клубе, але гісторыя зноў жа паўтараецца: калі звярнулісь да выконваючай абавязкі старшыні сельсавета, яна сказала, што трэба параіцца з галоўным ідыелагам раёна. Рашэнне было тыповым —„непажадана“, хоць кніга не мае дачынення да сенняшняй беларускай улады, яе ідэалогіі. Не гледзячы на гэта, прэзэнтацыя адбылась на ўтульным падворку самога аўтара і сабрала зацікаўленых местачкоўцаў, гасцей з Гародні, Мастоў, Скідаля і Ваўкавыска. У сяброўскай атмасферы аўтар распавядаў гісторыюстварэння сваей кнігі. Як адзначыў Лявон Карповіч: “ У 2002 г. Я. Палубятка выпускаў білютэнь „Мастоўскі веснік“ і на старонках гэтага выдання я пачаў пісаць лунінцкія гісторыі, амаль больш у 10 нумарах друкавалісь мае артыкулы і гэта мяне зацягнула, я вырашыў, што трэба напісаць гісторыю мястэчка Луна і яго жыхароў. Калі мы пераехалі ў Луна з жонкай на працу, усюды былі помнікі з савецкім жаўнерам, а калі ты жыў у мястэчку і дазнаваўся яго сапраўдную гісторыю, прыходзіў да высновы, што дзеецца вялікая неспрвядлівасць. Пераважная большасць жыхароў мястэчка былі жыды, якіх знішчылі немцы падчас Другой Сусветай вайны, а гэта было 1549 чалавек, пры гэтым у Луне не было ніводнага памятнага знаку, прысвечанаг гэтым людзям. Таксама, як вывозілі палякаў у 1939 г., потым 1945 г. і 1947 г.-няма ніякай узгадкі пра гэтых людзей, нават у лунінцкім касцеле. Я апісваю пра баявыя дзеянні пад Луна ў 1944 г. і па маіх падліках тут на Неманскіх пераправах загінула 100 салдатаў і не вядома дзе яны пахаваны, абеліскі, прысвечаныя ім, стаяць на пустых месцах і гэта таксама вялікая несправядлівсць. Я апытваў людзей, якія тут жылі, апісваў іх лесы і дзіўная справа-людзі баяцца сваей гісторыі, пытаюцца ў мяне “ а ці нічога ме за гэта не будзе, калі я цябе распавяду праўду?».
Яшчэ хачу ўзгадаць Руд Маркус з Тель-Авіва, якая мае непасрэдна лунінцкія карані і напісала кнігу пра лунінскіх жыдоў. Я хацеў бы, каб маю кнігу прачыталі старэшыя і малодшыя жыхары мястэчку Луна, таму што кніга напісана ў першую чаргу для іх, і каб нашыя мясцовыя людзі з павагай ставілісь да свайго мінулага і бераглі тоё, што ім засталося у спадчыну ад нашчадкаў.»
Кніга выйшла ў выдавецкай ініцыятыве «Гарадзенская бібліятэка» і з’яўляецца першай у серыі «Краязнаўцы Беларусі».
Лунно. Алесь Киркевич/ТП. Источник: https://belsat.eu/ru/news/nuzhny-lyudi-na-meste-kto-pomozhet-lunno-belorusskomu-mestechku-s-evrejskoj-arhitekturoj/
III Лунно еврейское
«Было когда-то местечко под названием Лунно» – этой фразой начинались воспоминания моего покойного отца Ицхака Элиашберга о городке, в котором он родился.
Небольшой поселок Лунно Мостовского района Гродненской области находится в северо-западной Беларуси и расположен в 38,6 км. от Гродно.
До Первой мировой войны Лунно находилось на территории Российской
СКАЧАТЬ