Закон захавання кахання. Зінаіда Дудзюк
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Закон захавання кахання - Зінаіда Дудзюк страница 16

СКАЧАТЬ выкладчык увагу на смутным часе. Ада слухала, з нечым згаджалася, нешта не прымала, пра нешта мела мала звестак, каб запярэчыць прафесару. Калі ж ён сказаў, што беларусы павінны быць удзячныя Маскве, што тая выратавала іх ад польскага і літоўскага прыгнёту, Ада не вытрывала і запярэчыла:

      – Ніякая Літва не магла прыгнятаць беларусаў, таму што цяперашнія беларусы – нашчадкі ліцвінаў. Маё прозвішча Літвінка!

      Прафесар з хвіліну неўразуменна глядзеў на Аду, а потым сказаў:

      – Літва і сёння ёсць Літва! А Беларусь – нешта іншае.

      – Тое, што цяпер называецца Літвой, некалі было Жамойціяй, маленькай часцінкай ВКЛ. Яны ўваходзілі ў склад старажытнай дзяржавы ліцвінаў, а пасля таго, як Масковія гвалтам далучыла да сябе нашы землі, царадворцы пачалі шукаць новае імя прыдбанай зямлі. Так узніклі назвы «Северо-Западный край», а потым «Беларусь».

      Прафесар быццам і згаджаўся з доказамі Ады, але ў яго галаве ніяк не магла пераключыцца назва Літва на прастору сучаснай Беларусі. Такі ўжо падмурак ведаў быў закладзены імперскаю расійскаю гісторыяй у галовы шматлікіх навукоўцаў. Ён адмахнуўся ад заўваг і працягваў чытаць лекцыю. Хоць адчувалася, што пакрыўдзіўся на Аду і яе выказванні, бо ў канцы сказаў, што выдаў новы падручнік «Гісторыя Айчыны», раіў пачытаць яго слухачам курсаў, каб высветліць спрэчныя пытанні.

      На наступную лекцыю прафесара Арлова Ада не пайшла, а накіравалася ў гістарычную бібліятэку, дзе з цікавасцю перачытала першакрыніцы – указы Кацярыны ІІ, якія датычыліся навядзення новых маскоўскіх парадкаў на тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага, цяпер яно называлася толькі так. Новай назвы яму пакуль яшчэ не прыдумалі. Царскія загады датычыліся ўрэгулявання вывазу лесу з ліцвінскіх земляў па Дняпры і Дзвіне ў Чорнае і Балтыйскае мора. Выходзіла, што ўвесь расійскі флот быў пабудаваны з беларускага лесу, толькі таму што яго было лёгка сплаўляць па нашых рэках. Былі там указы пра нацыялізаваныя маёнткі і вываз каштоўных рэчаў з іх, пра падаткі, – усё тое, што заўсёды рабілі захопнікі, калі далучалі, а дакладней падпарадкавалі сабе новую краіну. Ада вяла канспект і цяпер магла прафесару Арлову на аснове першакрыніц давесці, што Масковія не вызваліла ВКЛ, а, наадварот, ператварыла самастойную дзяржаву ва ўласную калонію, пазбавіўшы яе магчымасці развіваць эканоміку і культуру, гадаваць сваю навуковую эліту. Гэта была тая жорсткая праўда, якую расійскія гісторыкі, мабыць, ніколі не прызнаюць, а ўсё будуць чаўпсці, што мы «адзін народ», толькі чамусьці па-беларуску ніхто з іх не чытае і мовы не разумее. Калі б яны маглі ведаць нашу старажытную мову, ім вочы адкрыліся б на шматлікія рэчы, асабліва калі гаворка датычыцца міфалогіі, бо беларуская мова перанасычана міфічнымі архетыпамі. Аднак гэта трэба разумець і адчуваць, што ўжо і шмат каму з сучасных беларусаў не дадзена, бо не ведаюць і не любяць сваю мову. Выхаваныя на рускай мове і культуры, яны не здатныя нічога дадаць у скарбонку творчых здабыткаў уласнага народа.

      Ада заявілася толькі на апошнюю лекцыю. Наіна Андрыянаўна заўважыла яе адсутнасць і спытала:

      – Што СКАЧАТЬ