Смерць у Венецыі. Томас Ман
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Смерць у Венецыі - Томас Ман страница 3

СКАЧАТЬ г. Гётэ з Шарлотай Кестнер, у якую ён сорак чатыры гады таму быў закаханы і якую зрабіў прататыпам гераіні свайго ранняга рамана «Пакуты маладога Вертэра». Сэнс твора выходзіць, аднак, за межы яго зместу: Т. Ман вуснамі свайго геніяльнага героя дэкларуе ўласнае непрыманне бездухоўнасці, разбэшчанасці мас, чые «самыя нізкія інстынкты» можа паспяшацца задаволіць чарговы нягоднік ад палітыкі; дзеліцца «прадчуваннем чагосьці жудаснага, што аднойчы прывядзе немцаў да самых агідных злачынстваў»[13]. Раман «Лота ў Ваймары» гучаў як перасцярога, у кантэксце ўжо ўсталяванага ў Германіі фашызму прымушаў задумацца над яго непазбежнымі жахлівымі наступствамі.

      Цалкам рацыяналістычнымі, антынацысцкімі мэтамі кіраваўся пісьменнік, інтэрпрэтуючы старазапаветны міф у сваёй тэтралогіі «Ёзэф і яго браты» (Joseph und seine Brüder, 1933–1943): «…уласцівая гэтай кнізе трактоўка міфа па сваёй патаемнай сутнасці адрозная ад небезвядомых сучасных прыёмаў яго выкарыстання, прыёмаў чалавеканенавісніцкіх і антыгуманістычных… Бо слова „міф“ карыстаецца ў нашы дні кепскай славай – дастаткова ўспомніць назву, якую даў свайму падручніку прысяжны „філосаф“ германскага фашызму Розенберг (маецца на ўвазе кніга Альфрэда Розенберга „Міфы ХХ стагоддзя“. – Е. Л.), гэты ідэйны настаўнік Гітлера… У маёй кнізе міф быў выбіты з рук фашызму, тут ён увесь… прасякнуты ідэямі гуманізму, і калі нашчадкі знойдуць у рамане нешта значнае, то гэта будзе якраз гуманізацыя міфа»[14].

      Той жа, па вялікім рахунку, звышмэце – «гуманізацыі міфа» – падпарадкаваны і апошні вялікі раман Т. Мана «Доктар Фаўстус. Жыццё нямецкага кампазітара Адрыяна Леверкюна, пра якое расказаў яго сябар» (Doktor Faustus. Das Leben des deutschen Tonsetzers Adrian Leverkühn, erzählt von einem Freunde, 1947), распачаты 23 мая 1943 г. і завершаны 29 студзеня 1947 г. «Гэтым разам я ўпершыню ведаў, чаго я жадаў і якую задачу перад сабою паставіў: я задаў сабе ўрок, які быў бы не больш і не менш, чым раман маёй эпохі ў выглядзе гісторыі пакутнага і грахоўнага жыцця мастака»[15], – пісаў Т. Ман у аўтабіяграфічнай кнізе «Гісторыя „Доктара Фаўстуса“. Раман аднаго рамана». У чарговы раз раманны жанр пад яго пяром прадэманстраваў свае бязмежныя магчымасці ў пашырэнні хранатопу і псіхалагізацыі аповеду, паглыбленні яго анталагічнага зместу, актуалізацыі адвечных праблем – дабра і зла, боскага і д’ябальскага ў чалавеку, мастацтва і яго прызначэння, генія і зладзейства, судачынення і індывідуалізму, змены эпох, гістарычнай віны і адказнасці.

      «Доктар Фаўстус» напісаны ў рэчышчы так званага «рамана пра мастака» (Künstlerroman); яго герой – народжаны пісьменніцкай фантазіяй геніяльны нямецкі кампазітар, аўтар дзёрзка-наватарскіх інструментальных і вакальна-інструментальных твораў, якога, аднак, не задавальняюць дасягнутыя поспехі і слава. Апантаны пошукам дасканалых форм музыкі, адпаведных часу, ён пагаджаецца на хаўрус з чортам – прадае яму ўласную душу ўзамен на нечуваны «прарыў» да творчых вяршынь, ахвяруючы сапраўднымі пачуццямі і чалавечнасцю дзеля дзівосных тэхнічных СКАЧАТЬ



<p>13</p>

Манн Т. Лотта в Веймаре / Пер. с нем. Н. Ман // Манн Т. Собр. соч. Т. 2. С. 496.

<p>14</p>

Манн Т. Иосиф и его братья / Пер. с нем. Ю. Афонькина // Манн Т. Собр. соч. Т. 9. С. 177–178.

<p>15</p>

Манн Т. История "Доктора Фаустуса". Роман одного романа / Пер. с нем. С. Апта // Манн Т. Собр. соч. Т. 10. С. 224.