Название: Вараціш-гара
Автор: Маргарыта Латышкевіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7210-14-5
isbn:
– Счакай! – крыкнула адчайна, разумеючы, што не зраўняецца, ніколі не дагоніць, як бы ні спрабавала, як бы ні спяшалася: занадта па–рознаму крочаць.
І прачнулася – з цяжкой галавой, разбітая, быццам і не спала. Вясёлая маладзенькая служка, круглая і чырвонашчокая, крамяная, уся быццам наліўны яблык, абудзіла рана, прынесла Ільзе ваду для ўмывання. Балбатала пра ўсё адразу і ні пра што, грымела накрухмаленай спадніцай, шумна адхінала гардзіны. За вокнамі яшчэ не развіднела, раскудлачаная Ільга пазяхала і церла кулакамі вочы. А служка між іншым казала, што вяльможны Тамаш Дубыніч нейкую новую забаўку прыдумаў, таму і загадаў пабудзіць на досвітку, і дужа прасіў, каб панна – значыць, Ільга – да яго далучылася.
– Ах, такі далікатны пан, ну такі далікатны! – служка манерна надзьмула пульхныя губкі. – І «ласачкай» назаве, і «красунечкай», і мядовым пернікам пачастуе!
На гэтых словах Ільга вельмі жыва ўявіла медзведзяватую абыходлівасць Дубыніча з жаночым полам і засмяялася. Зрэшты, князеў брат, хоць і ў гадах, а нежанаты, поспехам пэўнага кшталту якраз карыстаўся, і не адно такое румянае яблычка па ім уздыхала. Сам жартаваў неяк: як, маўляў, тут законную жонку завесці, гэта колькі ж дзявок застанецца з разбітымі сэрцамі.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.