Название: Вараціш-гара
Автор: Маргарыта Латышкевіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7210-14-5
isbn:
– Прароцтва! Воля багоў! Дзева–Вой!
Ільга саскочыла на падлогу. Разгадка, магчыма, была зусім блізка, толькі працягні руку – і рашэнне на далоні. Калі заблукаеш, варта вярнуцца назад па ўласных слядах. Так і тут: варта проста вярнуцца назад. Вакол гісторыі з цмокам усе прагалы відавочныя, а значыць, пачынаць трэба адтуль.
– Дзядзька, – цвёрда сказала Ільга. – Мне з’язджаць трэба. Да Калінавага моста ці…
– Зараз? – крыва ўсміхнуўся Дубыніч. – Ну, малая, куды там. Ніхто цябе не выпусціць. Ды і ехаць да Вугеры з добрыя суткі. І гэта калі напрасткі, пушчай. Але ж ты не воўк, каб цераз яры сігаць, а?
Згадка пра ваўкоў чамусь насмяшыла і ўсцешыла.
– Не воўк, дзядзька, – усміхнулася Ільга. – Чаго няма, таго няма.
– Ну, то вось і пачакай раніцы, – параіў Дубыніч. – А там яшчэ лішні раз падумаеш, ці трэба табе туды. На што там глядзець? Мясціны дзікія, пушча непралазная, рака халодная. Чаго там шукаць, малая? Учарашні дзень?
Ільга прамаўчала. Падумала толькі, што шукае не ўчарашні нават, а заўчарашні дзень. Дубыніч мае рацыю, вядома: якія там сляды маглі застацца за два гады? Калінаў мост, як быў разбураны цмокам, так разбураным і стаіць, а між абломкаў ды вострых скал нясе светлыя халодныя хвалі, злуецца і б’ецца неўтаймаваная Вугера.
У залу, дзе вячэралі князь і дружына, дзе людзі гаварылі і смяяліся, дзе было светла і шумна, дзе лілося віно і разносілі на вялізных блюдах смажаную дзічыну, ісці не хацелася. Ільга пакрочыла паўз поўныя люду залы і калідоры, натыркаючыся на дружыннікаў, на чаляднікаў і чалядніц, на гасцей княжава двара. Ад уважлівых асцярожных позіркаў, ад бясконцага нагляду цямнела ў вачах, самі сабой сціскаліся кулакі. Падавалася, быццам сочаць нават сцены, быццам мураваныя скляпенні змыкаюцца і невыносна цяжэюць над галавою, як насып кургану. Ільга, задуменная, напятая, як лук, крочыла, цягнучы за сабою нязручны востры шлейф і кволыя нітачкі памяці, якія сёння знянацку сягнулі ў мінулае.
Нехта быў побач увесь гэты час, а яна і забыла, змагла – такое – забыць! Нехта прайшоў з ёю разам ад спакойнага ляснога возера да берлагу пачвары і моста, які падаў у бездань. Прайшоў, мільгануў, як знічка, і знік з памяці. Але хіба такое магчыма? Хіба СКАЧАТЬ