Вараціш-гара. Маргарыта Латышкевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Вараціш-гара - Маргарыта Латышкевіч страница 2

СКАЧАТЬ падбароддзе рукою, слухала ўважліва, хаця гэтую казку чула ўжо, можа, добрую тысячу разоў, бо і казка была, уласна кажучы, пра яе. Словы супакойвалі, спавівалі ласкава і надзейна, утваралі вакол Ільгі надзейнае абарончае кола. Усё так і было: яна рушыла па лясной дарозе за крыважэрнай пачварай, высачыла яе ў бярлогу і разам з вугеркаўскай дружынай і Дубынічам, княжым братам, забіла цмока на Калінавым мосце. Так усё і было, і іначай быць, вядома, не магло.

      І ўсё–ткі прагал ў памяці не даваў спакою. Аднойчы адчуўшы перарванасць успамінаў, Ільга ўвесь час вярталася і вярталася да гэтай бездані, як дзеці, у якіх нядаўна выпаў зуб, увесь час спрабуюць нязвыклую пустку языком. І таму, як толькі аповед скончыўся і маленькія слухачы пачалі разбягацца, яна падышла да гусляра, згорбленага і высахлага, і спытала, быццам бы той мог нешта ведаць:

      – А гэта ж усё… праўда?

      Стары падняў на яе твар са сляпымі вачыма, зацягнутымі бельмамі, пажаваў вуснамі. Змрочны падлетак у залатаным двухколерным камзоле, мабыць, памочнік сляпога музыкі ці яго вучань, змерыў Ільгу позіркам і непаразумела прыўзняў бровы: мабыць, пазнаў і здзівіўся, чаму яна пытаецца пра саму сябе.

      – Пакуль у гісторыі вераць, дзяўчынка, – сіпла адказаў стары, перадаючы гуслі памочніку, – яны і ёсць праўда.

      – А што… – Ільга змяшалася і ледзь прымусіла сябе працягваць, настолькі дзіка гэта прагучала нават у галаве: – Што, калі ёсць… дакладней, мусіць быць яшчэ адна праўда? Проста пра яе не атрымліваецца ўспомніць?

      Гусляр прысвіснуў, прыўзняў кусцістыя бровы і пачасаў у патыліцы, ажно скасавурыўся востры капялюш на ружовай лысіне. Пасля стары шумна ўцягнуў у сябе паветра і ахінуў сябе ахоўным знакам.

      – Я, дзяўчынка, проста бедны музыка, – мовіў гусляр паўшэптам. – Тое, пра што ты кажаш… праўда, якая мусіць быць, але якую забылі… Гэта не для чалавечага розуму. Не нам з табой пра такое задумвацца.

      – Але… – пачала была разгубленая Ільга, але змрочны падлетак, падскочыўшы, рашуча перапыніў яе:

      – Чула, што майстра сказаў? Адчапіся, няма чаго тут!

      Ільга сціснула кулакі. А падлетак дапамог свайму майстру падняцца на ногі, і абодва сышлі – настолькі таропка, наколькі маглі. Гусляр абапіраўся свайму памочніку на локаць і штосьці горача нашэптваў, а падлетак увесь час аглядаўся на Ільгу – з падазрэннем і незадаволенасцю, быццам яна сказала нешта не проста дурное, але і неймаверна небяспечнае.

      Тым часам над каляровымі шатрамі ўзвіліся паветраныя змеі – пярэстыя, даўгахвостыя, абвешаныя стужкамі. Дзіўна было вось так стаяць побач на застаўленым лавамі між шатрамі пятачку – плешы ў густым і шумным натоўпе. Стаяць, закінуўшы галаву, і глядзець на тых, хвастатых, што падскоквалі, ныралі і танчылі на хвалях ветру. Ільга загледзелася, на імгненне забыўшыся пра ўсё на свеце, і адчула, што вось–вось павінен перакінуцца праз бездань ва ўспамінах трывалы і надзейны мост, і стане ўсё так, як трэба, так, як павінна.

      Адзін СКАЧАТЬ