Название: Дэманы доктара Глінскага
Автор: Сяргей Егарэйчанка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7210-08-4
isbn:
– Ліза гэта проста маленькі цуд. Каб вы толькі ведалі, Якуб, якой забітай і спалоханай малюткай яна была, калі я падабрала яе, і чаго мне каштавала зноў вярнуць ёй жыццярадаснасць. У яе не засталося нікога ў выніку баёў у ваколіцах Дэбальцава на ўсходзе Украіны. Яна была галодная, напалоханая і абарваная, калі я выпадкова знайшла яе, схаваную ў руінах. Спачатку яна баялася абсалютна ўсіх, нават мяне, але ўжо праз пару тыдняў я зноў прымусіла яе нясмела ўсміхнуцца. Я не магла пакінуць яе, не магла нават перадаць ваенным; вы б бачылі той жах, які яна адчувала пры выглядзе людзей у форме – няважна, чыя форма была на іх апранута. Дзіцяці ўсё роўна на бакі канфлікту, яно хоча цеплыні матчыных рук. Сказаць па праўдзе, першы час пасля таго, як я прытуліла яе, я сама рыдала па начах – так мне было шкада малую. Цяпер яна для мяне амаль як дачка. Спачатку яна зусім не разумела нічога па-англійску і, тым больш, па-французску, а я ведала па-руску толькі некалькі слоў. Але, як бачыце, яна хутка вучыцца і зараз умее размаўляць з англамоўнымі людзей не горш за іншых. Яна называе мяне доктар Элі, і я проста ў захапленні ад такога звароту.
– Яна не пацярпела ў выніку абстрэлаў?
– Калі не лічыць шматлікіх драпін, якія яна сама наставіла сабе, тулячыся ў руінах, можна сказаць, што яна была абсалютна цэлая. Але яе раны былі іншага паходжання. Яна страціла бацькоў і сястру, жыла некалькі дзён у панічным страху пад грукат выбухаў і стрэлаў, нічога не ела, ляжала цэлымі суткамі, звярнуўшыся абаранкам і ціхенька скуголіла. Такое лечыцца часам куды павольней, чым сапраўдныя фізічныя траўмы. Мы рэдка прымаем да сябе сірот, якія не маюць патрэбы ў медычным умяшанні, але часам мы вымушаны рабіць выключэнні.
– Эллi, раскажыце мне пра сябе. Я ведаю толькі тое, што казаў ваш бацька, але мне хацелася б большага.
– Шчыра кажучы, я нават не ведаю, што сказаць вам. Мая біяграфія досыць звычайная, за выключэннем некалькіх момантаў. Мне дваццаць дзевяць гадоў, па адукацыі я ўрач-педыятр, але амаль ніколі не працавала ў звычайных клініках. Затое шмат гадоў правяла ў валанцёрскіх місіях ААН і розных дабрачынных арганізацый па ўсім свеце. Гады тры таму я пазнаёмілася з Тамімам, і ён прапанаваў мне супрацоўнічаць з рэабілітацыйным цэнтрам Даніяла. Так я трапіла ў каманду, якая адбірае дзяцей, пацярпелых ва ўзброеных канфліктах. Яшчэ праз паўтара года я стала кіраўніком пошукавай групы, а некалькі месяцаў таму мне было прапанавана пачаць праект па стварэнні школы для дзяцей, якіх мы ўжо можам спакойна адпусціць за межы цэнтра. Я апынулася тут і занялася арганізацыяй працы гэтага пансіяната. Месяц таму мы прынялі з Дохі першых дзяцей. Вось, уласна, і ўсё.
– «Звычайная» біяграфія, кажаце? Сам я пражыў не такое насычанае жыццё.
– Не прыбядняйцеся, Якуб. Я ведаю, што вы таксама досыць пабачылі. У рэшце рэшт, мы абодва апынуліся тут, і гэта галоўнае. Я спадзяюся, што мы зможам зрабіць вельмі многае. Прынамсі, будзем старацца зрабіць.
– Якая ваша стратэгія? Вы ўжо, напэўна, прадумвалі дзеянні на бліжэйшую будучыню?
– Што менавіта вас цікавіць? – пытаннем на пытанне адказала яна.
– Усё. З чаго СКАЧАТЬ