Дэманы доктара Глінскага. Сяргей Егарэйчанка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дэманы доктара Глінскага - Сяргей Егарэйчанка страница 54

СКАЧАТЬ Досыць шмат чалавек цяпер адпачывае, мяркую, на пляжы, у парку ці дома.

      Мы выехалі ў цэнтр выспы, які ўяўляў сабой велізарнае кругавое скрыжаванне, пасярод якога быў размешчаны вялікі цяністы парк з раскіданымі ў ім лаўкамі, альтанкамі, штучнымі вадаёмамі і фантанамі. У парку і праўда знаходзілася чалавек трыццаць – яны бесклапотна шпацыравалі па дарожках або ляжалі на лежаках каля фантанаў.

      Пасярод гэтай ідылічнай карціны стаяў будынак, які моцна вылучаўся памерамі з агульнай забудовы. Гэта ўжо быў сапраўдны палац у некалькі паверхаў з багатай ляпнінай, балконамі і балюстрадамі, аздоблены пад белы неафарбаваны камень. Будынак вянчаўся круглым барабанам з калонамі і купалам.

      – А што тут?

      – Гэта мэрыя. Тут размешчана гарадская адміністрацыя, служба бяспекі, кіраўнікі гаспадарчых служб. Як бачыце, нават мы не змаглі абысціся без чыноўнікаў, – з іроніяй сказаў Гор. – Зрэшты, мы наладзілі іх працу так, што звычайныя насельнікі Провідэнс вельмі рэдка ўспамінаюць пра іх існаванне. Усё працуе само па сабе, як швейцарскі гадзіннік.

      Гор аб’ехаў парк і праз хвіліну прыпаркаваўся ля шырокага каванага плота, за якім у глыбіні зялёнага лужка размясціўся вялікі пузаты будынак.

      Сам па сабе дом не моцна вылучаўся з агульнай карціны, а вось лужок…

      Гэта была самая сапраўдная гульнявая пляцоўка з расстаўленымі на ёй у няправільным парадку каруселямі, надзіманымі басейнамі, трох– і двухколавымі роварамі, разнастайнымі цацкамі.

      Я адчыніў дзверы машыны, і цішыню, якая панавала ў салоне, раптам рэзка разарваў дзіцячы смех, радасныя ўскрыкі і гукі шумнай і вясёлай гульні.

      На газоне гулялі з дзясятак дзяцей рознага ўзросту, розных нацыянальнасцей і рас. Яны выглядалі шчаслівымі і бестурботнымі, і я нават не адразу зразумеў, што бянтэжыць мяне ў гэтай карціне.

      Пасля да мяне дайшло. Толькі пара малых была без заўважных фізічных калецтваў. У кагосьці не хапала ручкі па локаць, у іншых адсутнічала паўнагі, некаторыя мелі знявечаны тварык ці бачныя часткі цела.

      Большасць тых, хто застаўся без канечнасці, карысталіся пратэзамі, сапраўднымі штучнымі рукамі і нагамі, якія дазвалялі ім жыць амаль як іх здаровыя аднагодкі. Такія пратэзы, наколькі я ведаў, былі па-вар’яцку дарагія, непад’ёмныя для жыхароў краін, адкуль, мяркуючы па ўсім, у большасці сваёй гэтыя дзеці паходзілі.

      Нягледзячы на спякоту, мяне прабралі лёгкія дрыжыкі.

      Гор абышоў машыну і стаў побач са мной, засунуўшы рукі ў кішэні. Ён глядзеў на пляцоўку ўважліва і сур’ёзна, куткі яго вуснаў упершыню на маёй памяці былі апушчаны ўніз.

      – Бачыце, Якуб, дзеля чаго мы з вамі тут? Не дзеля нашых амбіцый і ўяўленняў пра светлую будучыню, а дзеля таго, каб у свеце больш не заставалася нянавісці, якая калечыць не толькі салдат, але і безабаронных дзяцей. Верыце, я ваенны і прывык спакойна ставіцца да смерці і болю. Мяне не кранае нават выгляд пакут дарослага чалавека СКАЧАТЬ