Вяртанне Ліліт. Юлія Шарова
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Вяртанне Ліліт - Юлія Шарова страница 12

СКАЧАТЬ М. І. была апытаная і заявіла, што прыйшла ў казіно дзеля забавы. Яна таксама патлумачыла, што раней ніколі не захаплялася азартнымі гульнямі і не збіраецца наведваць такія ўстановы ў далейшым.

      Такім чынам, адсутнічаюць падставы для ўзбуджэння крымінальнай справы згодна з ч. 4 арт. 209 КК РБ.

      Паводле атрыманых звестак, Тарасевіч М. І. нідзе і ніколі не была афіцыйна працаўладкаваная. Скончыла 9 класаў Зеленапольскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот, навучалася ў будаўнічым ліцэі В***скага раёна, але не скончыла курс навучання. Атрыманыя звесткі паказваюць, што Тарасевіч не забрала дакументы з навучальнай установы, і яны дагэтуль захоўваюцца ў архівах. У 2009 годзе зарэгістравалася ў Мінскім раёне, меркавана, праз пасярэднікаў, якія аказваюць падобныя паслугі насельніцтву. Цягам пэўнага часу супрацоўнічала па дамове падраду з мадэльным агенцтвам «Рэд энд Блэк».

      Асобная праверка ў дачыненні Тарасевіч М. І. была праведзеная па лініі Упраўлення высокай маралі МУС РБ. У базах упраўлення Тарасевіч не значыцца, на ўліку па занятках прастытуцыяй не стаіць, не праходзіла па справах аб незаконным абароце наркотыкаў у якасці сведкі, падазраванай ці абвінавачанай.

      Разам з тым, упраўленне лічыць неабходным праверыць Тарасевіч на датычнасць да іншых крымінальных справаў. Таксама лічым неабходным правесці праверку ў дачыненні Тарасевіч М. І. па лініі органаў Міністэрства падаткаў і збораў».

      18

      Радыкс: Сатурн у 3 доме

      У жніўні Юрась з Веранікаю паехалі адпачыць у Палангу. Цяпер яны займелі зашмат часу, не запоўненага сэксам, і не ведалі, як ім супольна бавіць доўгія дні і ночы.

      Адарваны ад навінаў і гарачых падзеяў на цэлыя два тыдні, Юрась быў не ў гуморы. Глыбокай ноччу, калі ўрэшце спёка адступала і можна было заснуць, ён заплюшчваў вочы – і бачыў сябе ў далёкай мінуўшчыне. Вось ён яшчэ школьнік, дзясяты ці адзінаццаты клас. Здае тэму па ангельскай мове, упэўнена і жвава апавядае пра my future profession. Ён бачыць сябе колішняга, як быццам яму паказваюць дакументальнае кіно пра Юрася-падлетка.

      «I want to be a journalist because I want to write stories. I like real stories and I like fiction too. I have a dream. I want to become a writer!»

      «Is it a good choice?»

      Ён дакладна памятаў, што настаўніца ангельскай мовы задала яму такое пытанне, а ён разгубіўся. І рэч была нават не ў адсутнасці слоўнікавага запасу. Ён і цяпер, у свае амаль дваццаць сем гадоў, не змог бы адказаць.

      Is it a good choice?

      Гэтае пытанне пераследавала Юрася, як навязлівая слыхавая галюцынацыя, ажно пакуль ён не ўнураўся ў трызненне-сон. Стаць журналістам, займець знаёмствы сярод літаратараў і апублікаваць свае апавяданні, а потым і раман. Без знаёмстваў – нікуды, Юрась гэта разумеў яшчэ ў зусім юным узросце. Вось і ён паступіць на журфак і пойдзе шукаць тыя літаратурныя знаёмствы.

      Юрась пачаў кепска спаць, у яго сапсаваўся настрой, і ён з усё большай неахвотай выконваў ролю шчаслівага маладога мужа (і так, на штодзённы сэкс яго часцяком не хапала – яшчэ адно непрыемнае адкрыццё для маладога хлопца!). Вераніка сыходзіла на пляж без яго, СКАЧАТЬ