Название: Завяршыць гештальт
Автор: Макс Шчур
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-617-692-306-0
isbn:
Зь сенцаў ім насустрач адразу кідаецца, непрыемна аблізваючы насы, смурод маіх цыгарэт, паводле трываласьці параўнальны з сабачым на лесьвіцы. Між Сцылай і Харыбдай. Ну, затое ў цэнтры. Абое моршчацца, жонка нешта напаўголаса кажа мужу па-галяндзку (якіх толькі моваў у маёй хаце ні гучала, але галяндзкая ўпершыню) – той толькі моўчкі хавае вочы. Тады яна сама зьвяртаецца да мяне па-ангельску:
– Вы курыце дома?
– Толькі ў адным пакоі, – а гэта ўжо не хлусьня: ён у мяне адзін, затое вялікі.
– Пра курэньне ў вашай абвестцы не напісана, – ушчувае мяне госьця.
– Гэта я наўмысна, – зноў спрабую я пажартаваць. – Іначай да мяне ніхто б не паехаў.
Аднак дама кажа мне без усякіх сьмешак:
– Калі ласка, у нашым доме не курыце. Можаце курыць на дварэ ці ў дворыку, толькі ня дома.
– Што вы, ні ў якім разе. То бок ні ў якім разе дома. Вось тут у мяне купальня з прыбіральняй…
– Разам?
– Тут так паўсюль, што зробіш… Я таксама ня мог прывыкнуць. Але цяпер лічу, што так зручна. Вось у гэтай частцы гасьцёўні – кухня…
– Так, яе мы на фатаздымку бачылі. Яна нас цалкам задавальняе.
– Мяне таксама. Заўважце, як новая! – я ёю наўмысна нячаста карыстаюся…
– У вас няма мыйнай машыны?
– Пральнай? Ёсьць…
– Не, для посуду.
– Ды колькі таго посуду… Ён дарэчы вось тут. Я ем збольшага на канапе, але вы можаце ўжываць пісьмовы стол… кажа: Мужчына ўрэшце не вытрымлівае і ўподсьмех.
– Не пераймайцеся, мы пастараемся больш хадзіць па рэстарацыях. Файная ў вас кватэра, утульная – для двух старых сама тое.
– Ну што вы, старых… – думаю, як яшчэ лепей зрабіць ім камплімэнт, але пастанаўляю, што хопіць і гэтага. – Можа, вам якой гарбаткі ці кавы з дарогі?
– Мне кавы, калі можна, – адказвае жонка.
– А я гарбаты вып’ю, – падтрымлівае прапанову мужчына. Для мяне гэта выдатная нагода заняць рукі й паказаць, якая я ахайная сам-сабе-гаспадыня. Я яшчэ ня ведаю, што мяне чакае наперадзе. Але пакурыць мне карціць ужо зараз.
Сядаем за стол, я раздаю на траіх пітво й пячэньне.
– Як даляцелі? – пачынаю з абавязковага.
– А што тут ляцець, – махае рукой мужчына з гераічнай абыякавасьцю маёра Гагарына. – Вы ж таксама да нас самалётам?
Бяз гэтага пытаньня, вядома, нельга. Адказваю шчыра:
– Я б пайшоў пешкі, але адпачынак кароткі – таму машынай.
Пара насьцярожваецца. Ня можа зразумець, чаму я ўвесь час гэтак дзіўна жартую. Ну сказаў бы, што баюся лётаць самалётам, усе б зразумелі. Але ж пешкі? Хіба гэта сьмешна?
– У вас ёсьць машына?
СКАЧАТЬ