Название: Галасы (зборнік)
Автор: Макс Шчур
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7165-45-2
isbn:
Гарадскія, вядома, таксама не любілі Васільевіча і пры кожнай нагодзе давалі яму гэта зразумець. Вось і цяпер яны неінтэлігентна заціскалі насы, убачыўшы плямы ад маласольных гуркоў на ягоным старым пінжаку, зварочвалі ў трубачку вушы, пачуўшы ягонае «Перапрашаю», лупацілі вочы, чытаючы незразумелую ім назву ягонай манаграфіі… От, каб ён усё-ткі быў тады паступіўшы ў міліцэйскую акадэмію – яны б пазіралі на яго цяпер зусім іначай! А так адразу відаць, што яны бачаць у ім нахлебніка, гэткага сярэднявечнага манаха, якога мусяць карміць з уласнай і без таго дзіравай кішэні. Так-так, яны з задавальненнем адправілі б яго ў Курапаты, як і ўсіх ягоных духоўных папярэднікаў, ці яшчэ горай – настаўнічаць у родную вёску паводле размеркавання… Аднак думка пра ўласнае пакутніцтва, што звычайна надавала Васільевічу значнасці ўва ўласных вачох, сёння яго чамусьці не цешыла. Яго і раней пераследавалі думкі пра эміграцыю, але менавіта цяпер, атрымаўшы штуршок у спіну ад п’янага рабацягі, ён адчуў яе нутраную неабходнасць з небывалаю вастрынёй. Адначасова ён усвядоміў, што прамарнаваў адзіны шанец папрасіць палітычнага прытулку акурат два тыдні таму, пасля таго як ягоны выступ на замежнае канферэнцыі быў сустрэты бурнай авацыяй. У той дзень яму якраз споўнілася сорак гадоў. Пераехаўшы мяжу, Васільевіч адразу ж адчуў сябе пад псіхалагічным ціскам не столькі крывавага рэжыму, колькі свайго ўзросту. Ён усвядоміў, што мары, дзеля якіх ён жыў так доўга, не здзейсніліся: нават на новы пінжак ён за гады не здолеў назбіраць грошай, не тое што на ўласную кватэру… Каўбаса ў цвёрдай руцэ перамагла, творчасці ягонай ніхто не разумее, як і не разумее значнасці ягонай рэдакцыйнай дзейнасці, не кажучы пра навуковую… Ну які клопат гэтым бездухоўным людзям да аглушэння шыпячых? Ці да філасофскіх катэгорый быцця й часу ў творчасці Васіля Віткі? І што рабіць? – мучыў ён сябе пытаннем. Як жыць далей? І ці варта жыць наогул? Ён заплюшчыў вочы і выразна ўявіў сабе, як цвёрдым купалаўскім крокам уздымаецца па лесвіцы ў кабінет дырэктара выдавецтва й не меней цвёрдым голасам пад СКАЧАТЬ