Название: Праспект Незалежнасці (зборнік)
Автор: Яўген Шунейка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Биографии и Мемуары
Серия: Адсутнае беларускае мастацтва
isbn: 978-985-6906-48-3
isbn:
Аўтарка нацыянальнага літаратурнага шэдэўра “Над Нёманам” (1888) не магла не надзівіцца таму, што просты народ не толькі ведае ўсе карысныя і лекавыя якасці кветак, раслін, зёлак роднага наваколля, але і памятае іх традыцыйныя назвы. Яна збірае на берагах Нёмана, у гродзенскіх ваколіцах, падчас вандровак усе мілыя яе воку духмяныя цуды прыроды. Найперш Э. Ажэшка ставіла за мэту даведацца ў вясковых жанчын пра назвы і асаблівасці розных раслін, каб узбагаціць гэтай інфармацыяй старонкі сваіх літаратурных твораў. Як падлічылі даследчыкі яе друкаванай спадчыны, пісьменніца апісвае ў розных кантэкстах сваіх твораў больш як 150 відаў роднай флоры. Разам з тым, яна развівала сваю эстэтычную назіральнасць і пачуццё хараства не раўнуючы, як выпускнікі мастацкіх акадэмій. Збіраючы свае шматлікія “зельнікі” з гербарыямі, каб запісваць іх назвы і асаблівасці, мастачка ад Прыроды неўзабаве заўважыла, што змешчаныя на папяровых аркушах засушаныя кветкі ўтвараюць самыя адмысловыя і вобразна выразныя кампазіцыі. З канца 1880-х гг. яна ўжо цалкам мэтанакіравана шукае раслінныя матэрыялы для стварэння дэкаратыўных твораў на альбомных старонках ці ў выглядзе асобных кампазіцый у рамах пад шклом. Такі неардынарны від мастацкай творчасці, як тлумачыла сама аўтарка, вяртаў ёй духоўную раўнавагу, дапамагаў адсланіцца ад жыццёвых нягодаў і перажываць станоўчыя пачуцці. Э. Ажэшка хутка знайшла і іншыя задачы для свайго дэкаратыўнага наватарства. У 1890 г. яна прадае адзін са сваіх лепшых фларыстычных альбомаў, каб атрыманыя грошы перадаць гаротным жыхарам Львоўшчыны, што перажывалі тады страшэнны голад. У тым жа годзе фларыстычныя веды Э. Ажэшкі вельмі спатрэбіліся патрыётам Гродзеншчыны, каб давезці ў Кракаў без пашкоджання сімвалічныя вянкі з нагоды перанясення праха А. Міцкевіча ў Вавэльскую катэдру. Яе лісты сталі сапраўднымі метадычнымі даведнікамі па збіранні, засушванні кветак і раслін з захаваннем іх натуральных аб’ёмных форм, колераў, трываласці. Іх можна не толькі, як лічыць мастачка, падвешваць пучкамі, звязкамі, букецікамі, але і засыпаць драбнюткім пясочкам у шкляныя ці драўляныя пудэлкі. Эфектыўным метадам хуткай тэрмічнай апрацоўкі з’яўляецца таксама прасаванне раслін, закладзеных між кавалкамі паперы. У кампазіцыйнай фазе стварэння букетаў прапаноўвалася размяшчэнне іх на каркаснай аснове з тонкага дроту. Такія дэкаратыўныя творы можна лічыць вяршыняй фларыстычнага мастацтва, якое пакідае непараўнальна ўзвышанае ўражанне летняга квітнення. Ідэя “кветак з радзімы” ў сувязі з ушанаваннем памяці нацыянальнага генія дапамагла Э. Ажэшцы шырокай апрабацыі новага стылю мадэрн, які тады толькі нараджаўся і ў кожнай еўрапейскай краіне меў свае спецыфічныя асаблівасці. Яна, па сутнасці, становіцца яго пачынальніцай на Гродзеншчыне, а шырэй – у Беларусі, Літве і Польшчы, паколькі з горада над Нёманам ва ўсе канцы вялікага еўрапейскага рэгіёну разыходзяцца не толькі яе лісты, але СКАЧАТЬ