Название: 1813 (зборнік)
Автор: Уладзімір Садоўскі
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7165-04-9
isbn:
– Я сам пабываў там толькі месяц таму і пабачыў усё на ўласныя вочы. Цэлы застаўся хіба мураваны млын.
– Калі б я ведаў пра гэта, я б папрасіў кампенсацыі з дзяржаўнай скарбніцы на аднаўленне сенатарскай маёмасці. Я б прыехаў сюды з калежскім рэгістратарам царскай канцылярыі, і мы б разам падлічылі суму стратаў… – Міхал, які ўжо жвава прыкідваў у галаве план дзеля аднаўлення сядзібы, раптам запнуўся, пабачыўшы выраз твару дзядзькі.
– Не, Міхале, мне ад твайго цара дапамогі не трэба, – стары граф падняўся з фатэля і рушыў да выхаду. – Позна ўжо, пайду спаць, – кінуў ён праз плячо не азіраючыся.
Міхал застыў агаломшаны. З аднаго боку, яму было сорамна за тое, што ён прапанаваў старому інсургенту дапамогу ад тых, з кім дзядзька ў свой час змагаўся. З другога боку, ён сам свядома абраў гэты шлях супрацоўніцтва з імперскімі ўладамі, бо лічыў, што так ён будзе мець значна больш магчымасцяў для дапамогі Радзіме.
Міхал узяў са століка падсвечнік і ў змрочных пачуццях накіраваўся ў свой пакой.
Раніцой, нягледзячы на засмучанасць і заняпад сіл, выкліканы ўчорашнімі падзеямі, Міхал задумаў зладзіць яшчэ адну конную выправу. Гэтым разам у бок лесу. Сонечнае надвор’е якраз спрыяла такому баўленню часу, і граф адчуваў сябе бадзёра і ўзнёсла. Дарогай праз двор да стайні Міхал пабачыў, як кашталян распякае хлопца, які панура стаяў са стрэльбай у руках. Агінскі на хаду падміргнуў хлопцу і ўсміхнуўся. Конюх Ерамей зноў падрыхтаваў каня да выезду верхам. Міхал без старонняе дапамогі забраўся ў сядло і выехаў з замка.
Калі ўчора стары Бакас быў узорам паслухмянасці, то сёння жывёліну нібы падмянілі. Усю дарогу ад замка да ўзлеску Бакас марудзіў і запінаўся, ледзь-ледзь перастаўляў капыты. Вялейскі гасцінец, якім Агінскі выправіўся ад замка, быў не надта засыпаны снегам, таму граф не мог зразумець, што непакоіць каня. Ля лесу Міхал збочыў з дарогі ў поле. Бакас павольна прайшоў колькі крокаў па глыбокім снезе і стаў як прыкуты. Зрушыць яго не маглі ні словы, ні прышпорванне. Выглядала на тое, што і гэтая прагулка была сапсаваная. Узнёслы настрой, што з раніцы ахапіў Міхала, выпарыўся без следу.
– А бадай цябе, – Агінскі вылаяўся і саскочыў з каня. Бакас працягваў стаяць і не мігаючы глядзець на дрэвы. – Сам прайдуся.
Міхал прайшоў усяго пару крокаў і забурыўся тварам у рыпучы снег. Падымаючыся, граф Агінскі гучна прыгадаў некалькі асабліва яскравых выразаў з тых, што чуў ад сталічных рамізнікаў. Затым атрос кажух і азірнуўся. У тым месцы, дзе ягоная нага напаткала перашкоду, з-пад снегу вытыркалася штось даўгаватае. Міхал прыгледзеўся – гэта была чалавечая рука. На імгненне яму падалося, што скручаныя бялявыя пальцы цягнуцца да яго, каб схапіць за калашыну. Міхал мімаволі адступіўся. Рука была нерухомая.
Агінскі спатыкнуўся аб скарчанелы труп аднаго з соцень забітых жаўнераў, пра якіх расказваў дзядзька. Пры падзенні граф вызваліў з-пад снегу не толькі СКАЧАТЬ