Название: 1939 год і Беларусь. Забытая вайна
Автор: Анатоль Трафімчык
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: История
isbn: 978-985-99340-2-5
isbn:
Тым не менш стасоўна перыяду развіцця Беларусі 1917–1921 гг. нярэдка даходзіць да парадоксаў: зробленыя канчатковыя высновы могуць канцэптуальна пярэчыць фактам і праведзенаму аналізу. Беларуская гістарычная навука нярэдка далікатнічае, даючы, прыкладам, ацэнку адносінам савецкага кіраўніцтва да станаўлення беларускай дзяржаўнасці як дзеянням цалкам канструктыўным. Гэтую далікатнасць трэба адкінуць – мы маем права на ўласныя падыходы і меркаванні, асабістае асэнсаванне і беларусацэнтрычныя высновы.
Першая спроба суверэнітэту: Беларуская Народная Рэспубліка
У свой час шляхам трох падзелаў Рэчы Паспалітай Расійская імперыя атрымала ў свой склад усе этнаграфічныя беларускія землі. Уздым нацыянальнага руху ў Еўропе падчас Першай сусветнай вайны абудзіў многія «падімперскія» народы, даўшы імпульс у кірунку да самавызначэння. Палякі ў сваіх дзеяннях кіраваліся ідэяй Рэчы Паспалітай узору 1772 г. – калі яе суседзі пачалі брутальна ўмешвацца ва ўнутранае жыццё дзяржавы.
Незалежніцкія тэндэнцыі, праяўленыя нацыянальнай беларускай элітай у 1918 г., мелі аніяк не меншыя падставы. Успомнім, што «Дэкларацыя правоў народаў Расіі» (ад 2 лістапада 1917 г. па ст. ст.) гарантавала нацыям права на вольнае самавызначэнне аж да аддзялення і ўтварэння самастойнай дзяржавы. Расійскае ўладарніцтва на беларускіх землях, якія калісьці з’яўляліся ядром Вялікага княства Літоўскага, de іure ліквідоўвалася, а за іх насельніцтвам прызнавалася права на вырашэнне сваёй долі. Дарэчы, яшчэ летам 1916 г. Ленін катэгарычна не згаджаўся з тымі, хто адмаўляў саспеласць украінскага і беларускага нацыянальных рухаў.
Выбар народаў былой Рэчы Паспалітай (палякаў, літоўцаў, украінцаў) быў зроблены на карысць самастойнага шляху дзяржаўнага будаўніцтва, што фактычна не пакідала альтэрнатывы беларусам у выпадку жадання самастойна вызначыць свой лёс. Як трапна выказаўся амерыканскі гісторык Тымаці Снайдэр,«у адным думкі польскіх і літоўскіх нацыяналістаў сыходзіліся: польска-літоўская Рэч Паспалітая памерла, і ўсе спробы ўтварыць шматнацыянальную федэрацыю – марныя».
Пачатак ХХ ст. зусім не прадвяшчаў стварэння беларускай дзяржавы. Адносны спакой, які панаваў у свеце, паралельнічаў балотнаму стану ў сацыяльна-палітычнай сферы на прасторах Беларусі – «Северо-Западного края». Названы «Адраджэннем» уздым беларускага СКАЧАТЬ