Название: 1939 год і Беларусь. Забытая вайна
Автор: Анатоль Трафімчык
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: История
isbn: 978-985-99340-2-5
isbn:
Геапалітычная сістэма пасляваеннай светабудовы атрымала назву Версальска-Вашынгтонскай – ад гарадоў, дзе на працягу 1919 г. былі ўкладзены асноўныя дамоўленасці. Тым не менш, адзін з французскіх генералаў публічна заявіў, што насамрэч вайна не скончана – наступіў толькі перапынак у баявых дзеяннях. Час паказаў рацыю вайскоўца.
Галоўнай прычынай адтэрміноўкі заканчэння Першай сусветнай вайны сталі надзвычай умелыя, эфектныя – як у тактыцы, так і на перспектыву – палітычныя дзеянні бальшавікоў. Бальшавіцкая партыя на чале з Леніным змагла дамовіцца з Берлінам аб вялікіх субсідыях на дэстабілізацыю абстаноўкі ўнутры Расіі шляхам рэвалюцыі і забеспячэнні яе далейшага выхаду з вайны. Германія ваявала на два франты, што вяло яе да паражэння, а добраахвотны выхад з вайны Расіі ліквідаваў бы адзін фронт, нават больш таго – узмацніў бы нямецкую эканоміку і армію рэпарацыямі. З іншага боку, бальшавікі адпусцілі ў незалежнае жыццё некалькі краін з Расійскай імперыі, не столькі з-за сваёй дабрыні і дэмакратычнасці, колькі з прычыны адсутнасці магчымасцей утрымаць фінаў і палякаў у лоне «турмы народаў» (а спробы ўтрымаць былі). На пачатковым этапе савецкай уладай ставілася задача замацавацца прынамсі на абмежаванай тэрыторыі і захаваць «ачаг» камуністычнай рэвалюцыі.
Бальшавікі глядзелі далей, чым кіраўніцтва заходніх краін, і тым больш, чым палітыкі новапаўсталых дзяржаўных утварэнняў. Галоўнай, канчатковай мэтай, якую бачыў Ленін, была сусветная рэвалюцыя, у тым ліку ў Германіі. Таму ён быў гатовы аддаваць (і тым больш абяцаць!) любыя матэрыяльныя багацці (грошы, каштоўнасці, землі), спадзеючыся, што скора ўсё вернецца пад іх уладу. Прывядзём словы лідара савецкай Расіі:
«Уступленными областями все равно владеть не будут, так как русская революция перекатится в ближайшее время не только в Германию, но и в другие воюющие государства».
Класічным стаў выраз пра адсутнасць сяброў у дзяржавы пры наяўнасці яе інтарэсаў. Але бальшавікі нават інтарэсы дзяржавы ставілі ніжэй вартасцей і мэтаў сваёй ідэалагічнай праграмы.
Яны добра разумелі, што толькі ўласнымі намаганнямі будзе цяжка распаўсюдзіць рэвалюцыю на Захадзе, таму спадзяваліся не толькі і нават не столькі на свае сілы. Ускладалася надзея на зацягванне вайны (менавіта гэты матыў абумовіў імкненне вывесці Расію з барацьбы супраць Германіі, каб апошняя свае сілы, якія былі на зыходзе, кінула на больш моцныя Англію і Францыю, да якіх далучыліся ў 1917 г. ЗША). Гэта б знясіліла Захад. Бальшавіцкая Расія, атрымаўшы перадышку, мелася аднавіць свой патэнцыял. Зацягнутая імперыялістычная вайна, па меркаванні бальшавіцкіх ідэолагаў СКАЧАТЬ