Название: Авантуры студыёзуса Вырвіча
Автор: Людміла Рублеўская
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Исторические приключения
Серия: Пранціш Вырвіч
isbn: 978-985-7083-16-9
isbn:
Вырвіч усміхнуўся трохі сумна:
– Дарма языкамі мянціце – не сын я яму. Мой бацька – пан Даніла Вырвіч гербу Гіпацэнтаўр – у мінулым годзе на Піліпаўку памёр, ты ж памятаеш, як я на пахаванне адпрошваўся. Я – апошні з роду, сваякоў не маю. А Лёднік… – Вырвіч зазірнуў у бліскучыя ад цікаўнасці вочы праверанага сябрука па пракудах, зноў пасміхнуўся нейкім сваім успамінам. – Помні, слова даваў – не распаўсюджваць… Лёдніка мне аднойчы… прадалі.
Калі б зараз у калідоры з’явілася жывёла кракадзіл, якая паводле бестыярыяў увасабляе крывадушша, бо забівае чалавека і зараз жа плача над ім, Вінцук не так бы ўразіўся.
– Як гэта… прадалі?
– За шэлег. Гэта ўсё, што я тады ў кішэні меў, – Пранціш трохі блазнаваў, але было зразумела, што не жартуе. – Спынілася каля мяне карэта на дарозе з Менску да Ракава… Разумееш, Лёднік здабыў філасофскі камень. Гэты можа… Упёрты… Але, здабываючы, нарабіў даўгоў і ўрэшце заклаў сябе самога. А гаспадар ягоны ўзлаваўся, што Лёднік адрокся пасля гэтага ад алхіміі і астралогіі, а здабытага з медзі золата аказалася не больш за шчопаць, і прадаў яго першаму стрэчнаму… Так мне і пашанцавала яго займець.
– Дык прафесар… быў тваім слугою? – бровы Недалужнага, падобныя да двух чорных бухматых вусеняў, палезлі на лоб. Вырвіч фыркнуў.
– Ты можаш уявіць пана Лёдніка чыімсьці слугою?
Недалужны ў жаху затрос галавою. Лягчэй уявіць, як бадзёра скача мазурку падскарбій літоўскі Трызна, які ў крэсла не змяшчаўся, так што кароль загадаў дзеля яго лаўку адмысловую падчас сойму ставіць.
– Ну, вось… Лёднік і тады быў такім самым… Узяўся мяне адукоўваць.
– Вохці мне… – Вінцук, відаць, уявіў, як гэта – калі падобны настаўнік каля цябе ўвесьчасна. – Каб ён аблез няроўна. І ты што, не вытрымаў і на волю яго адпусціў?
Пранціш адвёў вочы ўбок і ледзь заўважна пачырванеў.
– Ды не… Так атрымалася, што ён сам сабе здабыў волю і шляхецтва. Па справядлівасці і паводле Статута. На полі бойкі.
Аднакурснік Пранцыся памаўчаў, прывыкаючы да навінаў.
– І як жа вы цяпер?
Пранцысь шырока ўсміхнуўся.
– Ведаеш, мы з доктарам столькі разоў адзін аднаму жыцці выратоўвалі, што лік згубіўся. І, дружа, так сталася, што зараз самыя блізкія мне людзі на свеце – гэта пан Бутрым і пані Саламея Лёднікі. Вось так…
І зноў скрушна ўздыхнуў.
– Вось толькі ад пакаранняў гэта мяне не ратуе. Халера….
– Халера… – пагадзіўся Недалужны, і сябрукі рушылі ў бок прафесарскага кабінету, сумныя, як драўляныя статуі святых у базыльянскім храме.
Кабінет загадчыка СКАЧАТЬ