Горад мрой (зборнік). Яніна Пінчук
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Горад мрой (зборнік) - Яніна Пінчук страница 8

СКАЧАТЬ як спружыніла сядушка. І ўвесь час вочы ў вочы. Але тут ужо яўная, цёплая ўсмешка выпарылася з твару экс-прэзідэнта – ён выглядаў як паненка, якая заўважыла маньяка ў цёмнай падваротні. І глядзеў ужо кудысьці праз мяне. Ці побач?

      Павольна, як у сне, я з высілкам павярнула галаву і сутыкнулася тварам да твару з маім генералам. Ён быў у цывільным. І кнігу зараз трымаў загорнутай, заклаўшы пальцам. І нахабна, пераможна ўхмыляўся. Вось вам і спадарожнік-пенсіянер.

      Што чынілася, апісваць не бяруся, але ўсярэдзіне перавярнулася ўсё.

      Трамвай замарудзіў ход. Аб’ява з дынаміка загучала нізка і глуха. Людзі нібы былі там і адсутнічалі: стаялі натоўпам і нічога не бачылі. Экс-прэзідэнт напружыўся, нібы бачыў, што ў яго страляюць. У вачах яго стаілася лютасць расчаравання: «не выгарала».

      Але я не адрывала позірку ад яго твару – глядзела неадрыўна, адкрыта і бяздушна, цешачыся расцягнутым катаваннем («глядзіце і любуйцеся, якая я сцерва, сеньёр прэзідэнт») – а ў гэты час абдымала генерала, усё набліжаючыся і прысоўваючыся да яго.

      Прэзідэнт стаяў і глядзеў. Напэўна, такі погляд у чалавека, які лезе ў пятлю. Я фіксавала яго смяротную бледнасць, разгубленасць, сумерную халаднаватаму спакою генерала… адварочваючыся толькі ў апошні момант… наштось старанна і прыстойна апускала павекі… ад хвалявання натыкалася на генеральскія вусы (хоць я даўно навучылася гэтага не рабіць)… краем вока бачыла, як паўзе за акном плот вайсковай часткі… адчувала тэмпературу і вільготнасць, але не смак і не настрой пацалунка… зрэшты, прасякнуўшыся… адчуваючы сябе да жаху бязглузда… баючыся, што пачалася ўжо сапраўдная тахікардыя…

      Так, урэшце мне было няёмка. Калі я расплюшчыла вочы, экс-прэзідэнт знік, але ў паветры яшчэ лунала празрыстае аблічча яго здані.

      «Вулiца Бялінскага», – абвясціў дынамік. Я рыўком устала і выскачыла, і спатыкнулася: забылася, што там на асфальце такія канаўкі, хвалістыя барозны. Біла дрыготка. Страшна, сорамна, радасна – адным словам, збянтэжанасць.

      Я ішла не азіраючыся. Аднак генерал нагнаў мяне і пайшоў побач.

      – Як вы абодва апынуліся ў адным трамваі? Ён пацепнуў плячамі.

      – Вы што, збіраліся ладзіць дуэль ля канала Сляпянскай воднай сістэмы?

      Але ён толькі ўхмыльнуўся, як задаволены барс.

      Як бы там ні было, напруга мяне адпусціла, і навалілася стомленасць. У галаве раіліся дзясяткі думак, і не ўсе аднолькава прыемныя – прытым добрая палова іх датычылася генерала і ягоных паводзін. Але ён проста ішоў побач, і гэта само па сабе было дзівам. Такім неверагодным, што сіл для здзіўлення ўжо не засталося. А яшчэ ён узяў мяне за руку – ягоная рука была па-салдацку моцная, шырокая – і цёплая.

      Шарэла. Ужо пачалі загарацца мандарынавым святлом вокны; дзе-нідзе мігацелі гірлянды, чамусьці галоўным чынам сінія, халодных адценняў – і мне падабалася іх лічыць, як у пяць гадоў, – раз, два, тры, СКАЧАТЬ