Название: Разламашкі майстра Люфта (зборнік)
Автор: Кацярына Мядзведзева
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Сказки
isbn: 978-985-90377-2-6
isbn:
– Сэр Лемюэль Грымсвотн, – сказала бабуля злосна. – Не ведаю, на чорта табе спатрэбіўся гэты шарлатан, але ўпэўнена, што яго даўно ўжо няма ў жывых. Гады, ведаеш, не літуюць нікога. А ён быў аднаго ўзросту з маёй маці.
І яна размашыстым крокам выйшла з пакоя. А я стаяла з дзвюма паперкамі ў руцэ і спрабавала ўсвядоміць новую інфармацыю, што звалілася на мяне. Ліст прабабулі напісаў мужчына. Той мужчына, паводле слоў бабулі, шарлатан – гэта значыць, мае здагадкі дакладныя. Бо бабуля не верыць у чараўніцтва, усе чараўнікі для яе – шарлатаны і ашуканцы, турма па іх плача. Што ж датычыцца яе апошняй здагадкі, то я вельмі моцна спадзявалася на адваротнае. Чараўнікі ж ведаюць разнастайныя замовы і сакрэты, умеюць падаўжаць сабе жыццё? Па бабуліным тоне было відавочна, што сэр Лемюэль Грымсвотн чымсьці моцна насаліў ёй, і яна была б рада станцаваць на яго магіле. Але я вельмі спадзявалася, што ён яшчэ жывы.
Адрас сэра Лемюэля быў да смешнага просты: Зарэчная акруга, мястэчка Млынавы Раўчук, вуліца Самшытавая, дом нумар адзін. Да Млынавага Раўчука ад нашага горада гадзіна язды. Ніякіх неадкладных спраў у мяне не было, надвор’е стаяла яснае – адным словам, усё спрыяла падарожжу. І я вырашыла збірацца.
Як чалавек надумлівы і няўпэўнены ні ў чым, я лічу за лепшае, выходзячы з хаты, быць у поўным узбраенні. Не ўцямлю, як многія дзяўчаты абыходзяцца прыгожымі малюсенькімі сумачкамі? Туды ж нічога не змяшчаецца, акрамя ключоў і пудраніцы. А як жа іголка з ніткай на выпадак, калі раптам адарвецца гузік? А як жа парашкі ад галаўнога болю і невялікі нататнічак з алоўкам, калі хто-небудзь падзеліцца мудрай думкай ці хітрым рэцэптам пірага? А запасныя пальчаткі, а губка для чысткі туфлікаў ад дарожнага пылу? Так, усё гэта ёсць у маім дарожным сакваяжы. Але, збіраючыся ў Млынавы Раўчук, я дадала яшчэ сёе-тое. Лаўравішнёвыя каплі на выпадак, калі вельмі расхвалююся, і тузін насовак – раптам расплачуся, цёплы шаль на выпадак непагадзі і шаўковы парасонік – калі будзе яркае сонца. Яшчэ я ўзяла два чырванабокія яблыкі і пакет з аўсяным печывам – раптам мяне не запросяць да абеду. Хто ведае, як прынята ў чараўнікоў. Ды калі нават запросяць – раптам чараўнікі ядуць на абед жабіныя пячонкі пад палыновым соусам і запіваюць моцнай ядлаўцовай гарэлкай з кропелькай змяінага яду для вастрыні? Майму страўніку не ўправіцца з такімі вытанчанымі пачастункамі.
У падарунак для сэра Лемюэля Грымсвотна я падрыхтавала кашнэ і пару тоўстых ваўняных гетраў. Хай ён і чараўнік, але ўсё ж стары, а старыя любяць цяпло. І яшчэ, спадзеючыся на яго добрую памяць, я апранула тую бледна-блакітную сукенку ў ружачкі. Можа, яна нагадае Грымсвотну маю прабабулю і ён будзе добры да мяне.
Ледзь закрыўшы сакваяж, я адправілася на аўтобусны прыпынак. А як жа сям’я, спытаеце вы? У гэтым адзін з нешматлікіх плюсаў нябачнага жыцця: СКАЧАТЬ