Название: Сад Замкнёных Гор (зборнік)
Автор: Серж Мінскевіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Героическая фантастика
Серия: Калекцыя беларускай фантастыкі
isbn: 978-985-6906-56-8
isbn:
Я на момант прыпыніўся: за сьпінай – дом, родныя, сябры, абавязковая праца, да якой прызвычаіўся, а там, наверсе, – іншыя землі, чужыя народы, для якіх я таксама чужаніца. Прадчуваньне стрэчы зь невядомым бянтэжыла і хвалявала…
Трэба ісьці!
Уверх па строме!
Я ледзь не сарваўся, бо дужкі хісталіся, а дзе-нідзе іх зусім не было. Я мусіў ускідваць ногі да самага падбародзьдзя, рэзка падцягвацца, выпроствацца на ўсю даўжыню рук.
Запэцканымі ржою далоньмі зрушыў цяжкое вечка і асьлеп другі раз – ад сьвятла. Мяне адразу схапілі за каўнер, паставілі на ногі.
– Што так доўга? Пайшлі.
Паступова белае поле праявілася. Гурт хлопцаў і дзяўчат порстка крочыў па гулкім зьвілістым калідоры. Ростам яны ледзь дацягвалі мне да пляча і з зайздрасьцю пазіралі на мае мускулы.
– Цяпер мухаглоты нам вернуць усё!
Мае спадарожнікі былі ўсе з рэдкімі валасамі, сухарлявыя. Твары цёмныя; замест вачэй – дзьве шызыя яміны. Худыя лемуры, толькі без хвастоў.
Мы падышлі да чорных абшарпаных дзьвярэй.
– Іх трэба ўзламаць. Апраханцы жывуць там, – прамовіў самы вялікі лемур. – Давай.
Націснулі плячыма. За дзьвярыма пачала рухацца важкая пліта. Праз вузкую шчыліну мы прашмыгнулі ў застаўлены жалезкамі калідор, потым спусьціліся па лесьвіцы ў цемру.
Пасьля павароту паказалася цьмянае сьвятло.
Мы трапілі ў прастакутны пакой. Ля супрацьлеглай сьценкі ляжалі, сядзелі з паўзакрытымі вачыма замызганыя, у рызьзі, прывіды, а ў брудных кутах – такія самыя істоты з задуменным выглядам, агідна прыцмокваючы, нешта жавалі альбо займаліся каханьнем, калі той занятак можна было гэтак назваць: яны ціха, неяк па-нежывому валтузілі адно аднаго.
– Апраханцы! Аддавайце нашую долю!
Нібы ніхто нічога не казаў. Тыя ж закрытыя вочы. Тыя ж запаволеныя рухі.
Вялікі лемур падбег да бліжэйшай пары і пхнуў нагой.
Пара марудна расклеілася і адпаўзла.
– Эй!.. Хутка!
Лемур выштурхнуў мяне на сярэдзіну пакоя і шапнуў: «Пакажы ім свае кулакі».
Я да белі сьціснуў пальцы.
Прывіды заварушыліся, зь іх гурмы выпаўз вузкавокі карлік:
– А… Звонгі, гэта вы… Мы вам ужо ўсё аддалі.
– Мала!
– У нас няма.
Вялікі лемур схапіў карліка за шыю, трохі здушыў, прыўзьняў над падлогай:
– П-плюгань…
Шчокі, нос, рот малога апраханца ненатуральна выцягнуліся. Карлік сутаргава задрыгаў тонкімі ножкамі і раптам увінціў доўгія чорныя кіпці ў шчаку лемура.
Той войкнуў, хацеў адкінуць прыкрага недаростка.
Кіпці былі карабатыя, кручкаватыя, таму адразу вылезьці са шчакі, абцягнутай жоўтай сухой скурай, не маглі.
Лемур і карлік упалі, пакаціліся па запляванай падлозе.
– Бі курдупляў, – завішчала выродлівая кабета-звонгі, кінулася да пекнай на твар дзяўчыны і ўчапілася ёй у валасы.
Купка прывідаў страпянулася, усе напупышыліся, нібы адзіны спалоханы дзікабраз, і зьнянацку, як выбух, усхапіліся, – закруцілася, застагнала, закрахтала чэрствым калабком з разьвярэджаным нутром паўсьляпая бойка.
Я стаяў у разгубленасьці. Насельнікі аднаго зь ніжэйшых узроўняў тузалі адзін аднаго з-за невядомай мне прычыны.
Вір бойкі ахінуў мяне.
– Увалі таму, – прароў знаёмы голас.
Я павінен быў выконваць сваё абяцаньне.
Убачыў тумановую пляму з двума невыразнымі аваламі і ткнуў туды кулаком. Глухі касьцяны стук, імгненны боль працяў запясьце. Твар апраханца праваліўся ў небыцьцё, але ў той момант ужо маё левае вока накрыла штосьці вялікае, чорнае, скрышальнае…
Падалося, што скляпеньне колькі разоў перакулілася і раскрышылася на дробныя аскепкі. На хвілю я страціў прытомнасьць, а пасьля ў сьвядомасьці запульсавала: «Трэба ісьці…»
Хоць я і абяцаў народу звонгі дапамагчы сваёй фізычнай сілай за тое, што яны пакажуць патаемны лёх, я ня мог калечыцца за чужакоў. Тым больш яны жылі толькі на ўзровень вышэй і ведалі пра Шлях не нашмат болей за нас.
У дальнім куце залі за слупам бурага туману абрысоўваўся пралом.
Я рашуча пакрочыў наперад – працерабіў рукамі, нібы млыном, сумятню сухіх целаў.
Між абломкамі сьцяны віднеўся СКАЧАТЬ