Навелы. Андрэ Маруа
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Навелы - Андрэ Маруа страница 22

СКАЧАТЬ чаму?.. У часе вайны яго падтрымліваў урад, дзякуючы яго другому зяцю Марысу дэ Тыянжу, які быў дэпутатам… Пасля вайны, вы гэта лепш за мяне ведаеце, вашаму цесцю быў вымушаны памагаць ваш дзед. А на гэта ён якраз і разлічваў… А!.. Ізноў гэты цудоўны водар… Мы набліжаемся да тэрасы… Пачакайце хвілінку, Антуан, – я задыхаюся.

      – Вы многа гаварылі падымаючыся.

      – Пакладзіце мне на сэрца руку… Чуеце, як б'ецца ў грудзях, ледзь не выскачыць… Вазьміце… Вось мая хустачка… Вытрыце губы, Антуан… Жанчыны – жудасныя істоты, адразу ж заўважаць чырвоны след… Не, сваю хустачку схавайце, а то яна вас выдасць… Каб вы былі больш спрактыкаваным мужам, вы б гэта ведалі даўным-даўно… І вось што… Абмахніце левае плячо, там, мабыць, засталося трошкі пудры… Так, добра… Цяпер мы можам выйсці на святло.

      Праз некалькі хвілін госці паехалі. Жанчыны пажадалі адна адной здароўя і развіталіся, як родныя сёстры.

      Гатэль «Танатос Палац»

      – Як акцыі «Стыл»? – запытаў Жан Манье.

      – Пяцьдзесят дзевяць з чвэрткай, – адказала адна з дваццаці машыністак.

      У стракатанні пішучых машынак было нешта ад джазавага рытму. За акном вырысоўваліся гіганцкія будынкі Манхэтэна. Хрыпелі тэлефоны, і папяровыя стужкі, раскручваючыся з неймавернай хуткасцю, напаўнялі кантору злавесным дажджом серпантыну, спярэшчанага літарамі і лічбамі.

      – Ну як «Стыл»? – ізноў запытаў Жан Манье.

      – Пяцьдзесят дзевяць, – адказала Гертруда Оўэн.

      На хвіліну яна перастала друкаваць і глянула на маладога француза. Ён сядзеў нерухома ў крэсле, абхапіўшы галаву рукамі, сам не свой.

      «Яшчэ аднаму не пашанцавала, – падумала яна. – Тым горш для яго… І тым горш для Фані…»

      Бо Жан Манье, прадстаўнік ню-ёркскай канторы банка Хольмана, гады два назад ажаніўся са сваёй сакратаркай, амерыканкай.

      – А «Кэнікот»? – ізноў запытаў Жан Манье.

      – Дваццаць восем, – адказала Гертруда Оўэн.

      За дзвярамі пачуўся гучны голас. Увайшоў Гары Купер. Жан Манье падняўся.

      – Справы – дрэнь! – паведаміў Гары Купер. – Курс акцый упаў на дваццаць працэнтаў. І знаходзяцца ж дурні, якія не вераць, сцвярджаюць, што гэта не крызіс!

      – Гэта крызіс! – прашаптаў Жан Манье і выйшаў.

      – Пагарэў, небарака! – сказаў Гары Купер.

      – Так, – згадзілася Гертруда Оўэн. – Абанкруціўся. Мне пра гэта гаварыла Фані. Яна сёння ж кіне яго.

      – Нічога не зробіш, – прабурчаў Гары Купер. – Крызіс.

* * *

      Прыгожыя бронзавыя дзверы ліфта бясшумна зачыніліся.

      – Уніз! – загадаў Жан Манье.

      – Ну як «Стыл»? – пацікавіўся хлопчык-ліфцёр.

      – Пяцьдзесят дзевяць, – адказаў Манье.

      Ён купляў гэтыя акцыі па сто дванаццаць даляраў. Пяцьдзесят тры даляры страты на кожнай. І з другімі яго акцыямі не лепш. Ён уклаў у іх усю сваю невялікую маёмасць, СКАЧАТЬ