Название: Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік)
Автор: Ян Максімюк
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Языкознание
Серия: Галерэя «Б»
isbn: 978-985-6991-26-7
isbn:
Песьня трэцяя: Нэстар у Пілясе распавядае Тэлемаху аб подзьвігах бацькі пад Трояй, але ня ў змозе сказаць, які быў далейшы бацькаў лёс. Раіць наведаць Мэнэлая і Галену ў Спарце.
Песьня чацьвертая: Каралеўская пара апавядае Адысэеваму сыну пра ўдзел бацькі ў здабыцьці Троі, а потым Мэнэлай гаворыць аб сваім змаганьні з марскім богам Пратэем, які, пераможаны, адкрыў яму будучыню некаторых ягоных таварышаў. Адысэй, паводле Пратэя, цяпер знаходзіцца ў палоне ў німфы Каліпса на ейным востраве. Тым часам жаніхі, даведаўшыся аб падарожжы Тэлемаха, падстройваюць на яго засаду на моры. На гэтым Тэлемахія канчаецца, і Гамэр пераходзіць да ўласьцівай Адысэі.
Джойсаўская Тэлемахія разгортваецца крыху інакш, чымся гамэраўская.
Эпізод першы (Telemachus): Тэлемах (Стывэн Дэдал) знаходзіцца ў цяжкай сытуацыі. Ягоная маці памерла, а ён сам пакінуў дом свайго бацькі і пасяліўся з двума таварышамі ў вежы. Адзін зь іх – чужынец, прадстаўнік нацыі, якая паняволіла ягонае каралеўства і народ; другі – ягоны суродзіч, які безупынна кпінкуе зь яго, дамагаецца ягоных грошай і нават ключа ад вежы. Пакінуўшы ключ, Тэлемах вырашае не вяртацца больш у вежу.
Эпізод другі (Nestor): Спатканьне з Нэстарам (дырэктарам пачатковай школы) не дае Тэлемаху аніякай карыснай інфармацыі наконт таго, як яму вярнуць свае правы ўладальніка і гаспадара ды што рабіць далей.
Эпізод трэці (Proteus): Тэлемах (не Мэнэлай) змагаецца са зьменлівым богам Пратэем (сымбалізаваным няўлоўнай субстанцыяй ягоных – Тэлемахавых – думак), але так і не адольвае яго. Пэўныя знакі паказваюць на патрэбу займець духовага бацьку як заменьніка для біялягічнага, зь якім сын не адчувае блізкасьці, але Тэлемах вырушае ў далейшае падарожжа па „Дублінскім моры”, не падрыхтаваны да сустрэчы з Адысэем (рэклямным аквізытарам Леапольдам Блюмам).
…я слуга двух паноў…
Адна з найбольш славутых кніжак ХХ стагодзьдзя пачынаецца зь лёгкага блюзьнерства. „Самавіты, пульхны Бык Маліган” ідзе на вяршыню абарончай вежы пагаліцца з брытвай, люстэркам і мыльнай пенай у руках, падымае ўсё гэта як сьвятар дараносіцу і прамаўляе першай фразай каталіцкай імшы. Гэтую сцэнку ён адыгрывае перад вачыма толькі што прабуджанага Стывэна Дэдала, у недалёкім мінулым гадунца езуіцкага каледжу і выпускніка каталіцкага ўнівэрсытэту ў Дубліне. Маліган працягвае блазнаваць у літургічна-эўхарыстычным кірунку:
Бык Маліган зіркнуў пад люстэрка й хуценька прыкрыў ім місачку.
– Назад у казарму! – строга выгукнуў ён. І тонам прапаведніка дадаў:
– Бо гэта, о любасныя, ёсьць праўдзівая Эвахрысьця: цела й душа, кроў і вава. Павольную музыку, калі ласка. Прашу заплюшчыць вочы, спадары. Адну хвілінку. Маленькі клопат з гэтымі белымі крупінкамі. Усе змоўкніце.
Ён скоса паглянуў угору й даў нізкі поклічны СКАЧАТЬ