Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік). Ян Максімюк
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік) - Ян Максімюк страница 3

СКАЧАТЬ і надзеленым небывалай музычнасьцю; густашчыльнай сеткай літаратурных, культуралягічных, гістарычных, міталягічных, філязафічных, філялягічных, тэалягічных і іншых асацыяцый. Я не разумеў шмат чаго, але, калі пакарыстацца пэрыфразай Марсэля Пруста, „бачыў цьмяна ў захапленьні”.[4] Тэкст падаўся настолькі эстэтычна зладжаным, што мэлёдыя гучала нават для мяне, які ня ведаў бальшыні нотаў.

      Цікава, што пасьля „Ўліса” мне цяжка прыгадаць хоць адно падобнае трымклівае захапленьне прозай, калі фіктыўны сьвет смакуе больш за сапраўдны. Раней, а як жа – Карсан МакКалерс і Ўільям Фолкнэр, француз Патрык Мадыяно і нарвэжац Тар’ей Вэсас, нават ГДР-авец Эрвін Штрытматар. Магчыма, гэта зьвязана зь векам. Томас Пінчан падабаецца, але ні ў чвэрці не выклікае тае жарсьці, што выклікаў Джойс. „Gravity’s Rainbow” is cool, – кажуць амэрыканцы. Менавіта…

      Апошнія некалькі гадоў я стаў зь ціхім жахам заўважаць, што бяруся чытаць кніжкі з адной толькі мэтай – каб даведацца, што ў іх пішацца.

      Сваю дыплёмную працу я самааддана дапісаў і пасьпеў скласьці апошні экзамэн за два дні перад адыходам у войска. Да гэтага часу я таксама здолеў перакласьці тры першыя эпізоды „Ўліса”. Пішучай машынкі ў мяне тады не было (о старажытная, дакампутарная часіна!), і я пісаў тушшу, сталёвымі пёрамі, паўсотні якіх закупіў яшчэ ў студэнцкую пару, калі запрагнуў вывучыць пэрсыдзкую мову. З пабочных дапаможнікаў у мяне былі пяцітомны слоўнік беларускай мовы і двухтомны ангельска-расейскі слоўнік прафэсара Гальперына.[5]

      Дванаццацімесячны побыт у войску – якое ў той час заўзята выконвала ролю выхавальніка патрыятычна-сацыялістычнага духу і было своеасаблівым antidotum супроць падпольнай „Салідарнасьці” – падрыхтаваў мой мозг і душу да ўспрыняцьця Джойса так, як, мабыць, побыт у тыбэцкім кляштары рыхтуе маладога мніха да ўспрыняцьця навукі Буды і дасягненьня нірваны. Сутрамі былі палітычныя заняткі, а мантрамі выбраныя месцы з чатырох статутаў узброеных сілаў.[6] Пасьля войска я адчуў сябе агромністай парожняй судзінай, якая ў змозе ўмясьціць усё што заўгодна – трапічны лівень, лад admirativus у альбанскай мове, наступнае беларускае адраджэньне, клясыфікацыю мінэралаў, вялікалітоўска-расейскі слоўнік Я. Станкевіча, шэсьць пунктаў ірляндзка-беларускага падабенства, паэзію Джона Шэйда, таўканіцу з кіслым малакам, мэлянхолію яцьвягаў ва ўрочышчах левабярэжнага Панароўя, etc., etc. Стан падобнай віртуальнай ненасытнасьці (virtual insatiability) культуроляг І. Бабкоў мадэлюе на прыкладзе цяперашняй беларускай культурнай сытуацыі, зьвязваючы яе (ненасытнасьць) – як выдаецца, слушна – з посткаляніяльнай дзірой незапатрабаванага патэнцыялу (postcolonial hole of unclaimed potential), перад якім часова разамкнуліся палітычна-ідэалягічныя бар’еры.[7] Я, на шчасьце, меў „Уліса”, каб упіхнуць яго ў зеўру свае неспатолі.

      Праца над перакладам неяк арганізавала і надала кірунак маім штудыям СКАЧАТЬ



<p>4</p>

Стылістычна пакручастая, але сэмантычна празрыстая творчасьць Пруста зьдзяйсьнялася пад эстэтычным дэвізам voir clair dans le ravissement.

<p>5</p>

Усё гэта, безумоўна, трывіяльнасьці, якія можна было б пакінуць збоку. Але ўрэшце хочацца сказаць камусьці і праўду. Пасьля выхаду першай часткі перакладу ў 1993 г., мне давялося распавядаць гэтую гісторыю з паўтузіну польскіх журналістаў, і я відазьмяняў яе ў залежнасьці ад пары году і настрою, аднак жа заўсёды падаваў яе ў мажорным ключы беларускага адраджэньня і з экзатычнымі матывамі накшталт глухой беларускай вёскі, у якой ствараўся пераклад, ну і зь іншым падобным сымонамузыканцтвам. Belarus ьber alles было поклічам часу, і я на гэты конт ствараў і разбудоўваў міт, які, маю надзею, застанецца ўсяго мітам. Насамрэч, пасьля студэнцкай пары я ўжо быў навонкі беларускага адраджэньня (гэта значыць, Беларускага Аб’яднаньня Студэнтаў), і „Ўліс” быў для мяне acte gratuit і прыватнай справай.

<p>6</p>

„Армія, падхаружыя, гэта адмысловая філязофская сыстэма” – казаў нам, ваякам з унівэрсытэцкімі дыплёмамі, адзін з нашых гуру ў мундзіры палкоўніка. Я зь ім шчыра пагаджаўся і, як цэлы легіён нешчасьлівых папярэднікаў, чапляўся за выратавальную выснову, што іманэнтная недасканаласьць чалавечай натуры аб’ектыўна не дазволіць ужыцьцявіцца гэтай сыстэме да канца.

<p>7</p>

I. Babkou, „A Hole To Be Filled Wholly, or Belarus as a Testing Ground for Radical European Integration”, Proceedings of the Central European Symposium on Postcolonial Outlooks, бб. 17–18, Ljubljana, 1996.