СКАЧАТЬ
шафу з убраннем. Шафа ламілася ад вопраткі, і Эма, абвёўшы гардэроб паглядам, казала: «Дам табе сёння вось гэту сукенку… адрубіўся падол, яго трэба падшыць. Аксаміт – дарагая тканіна, ты глядзі старайся акуратна зрабіць. Та-а-акс… А ў гэтай сукенцы трэба перарабіць каўнер, ён мне не падабаецца». Вера марыла ствараць калекцыі адзення і дэманстраваць іх на подыуме, а ёй прапаноўвалі падрубіць падол. Але яна была і гэтаму рада, – падпрацоўка ў дэкрэце. Дзякуй Эме, па-суседску падкідвае працу і заўсёды з ёй мілая, размаўляе як з сяброўкай… Кінуўшы рэчы на мяккую канапу, Эма запрашала Веру чаго-небудзь выпіць і адкрывала перад ёй бар у чэшскай мэблевай секцыі. Бар поўніўся дарагімі напоямі: марачныя каньякі, віскі, лікёры, віно ў незвычайных бутэльках. Вера ў захапленні шырока раскрытымі зялёнымі вачамі глядзела на Эму. Эма, утульна захінуўшыся ў атласны халат, падобны на японскае кімано, падсаджвалася ля Веры і з робленай абыякавасцю апавядала, як Георгій Тадэвушавіч яе песціць: кветкі, цукеркі, нядаўна пярсцёнак падараваў. Эма карцінна ўздымала руку перад Верыным тварам, паказвала залаты фігурны пярсцёнак з каменьчыкам. «А дарагія напоі ў бары ён прыносіць для сябе. Георгій Тадэвушавіч абы-што не ўжывае», – расказвала Эма. Эма мела статуснага палюбоўніка. Каханак займаў пасаду ў райвыканкаме, выступаў за справядлівасць і моцную сям’ю, найгалоўнейшую ячэйку грамадства. Гэта акалічнасць зусім не замінала яму пад покрывам ночы хадзіць ад жонкі налева. Для Веры Эма заўсёды называла яго Георгіем Тадэвушавічам, каб надаць вагі. А ў інтымных абставінах, калі ў кватэры згасала святло, ён ператвараўся ў Жоржыка, у гудучага чмяля. Жоржык насіў перад сабой ладны пузень. Пяты год – на сёмым месяцы. Эма падсаджвалася да яго на калені, клубам упіралася ў пуза. Жоржык пажадліва запускаў тоўстыя пальцы пад атласны халат з малюнкам японскага кімано і мацаў Эміны вабноты. Жоржык наведваў яе па графіку. Астатнія вольныя вечары яна бавіла як пажадае. Ад няма чаго рабіць запрашала Веру. Перад ёй пахвалялася заможнасцю, а заадно вешала на суседку дробны рамонт рэчаў. Хадзіць у атэлье Эма ленавалася.
Дома, расклаўшы палавінку паліраванага даўнішняга сталакнігі, купленага па вялікім блаце ў незапамятныя часы Верынай мамай, уссунуўшы напарстак на палец, Вера садзілася за шыццё. На стале рассцілалася аксамітная Эміна сукенка. Паслініўшы нітку і спрытна заправіўшы яе ў іголку, Вера бралася за падшыўку падала. Заўтра яна аддасць гатовую сукенку Эме і атрымае за працу.
Вера пахудзела, стала падобнай на былінку трыснягу, і толькі зялёныя вочы свяціліся нязменным бляскам. Яна сама цягала з пятага паверха ўніз дзіцячы вазок, а ў другой руцэ прыхінулую, абхапіўшую яе за шыю добра пацяжэлую дачку. Вера клапацілася, каб Насцёна пагуляла на вуліцы, падыхала паветрам. Лёнчык заўсёды быў дзесьці заняты незразумелымі бясконцымі справамі. Ён пачаў знікаць вечарамі, не прыходзіў начаваць.
Аднойчы Вера забылася на кухоннай пліце боршч, не прыняла ў халадзільнік. Боршч скіс. Лёнчык
СКАЧАТЬ