Акно ў замежжа (зборнік). Зоя Доля
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Акно ў замежжа (зборнік) - Зоя Доля страница 3

СКАЧАТЬ Яна за акном у інтэрнаце павесіла, а сумачку з маселкам і спёрлі. Во яна бедавала, тут было ёй не да курсаў рускай мовы.

      Прыяцелькі засмяяліся.

      – О, я табе зараз раскажу, выпадак быў ў нас у інтэрнаце… Ліда іскрамётна апавядала пра прыгоды інтэрнацкага жыцця.

      Вера заўважна павесялела. Смутак растаў у гарачым чэрвеньскім дні. Жыццё працягваецца…

      – А прэпада памятаеш, фізрука нашага з вусікамі, – ажыўлена апавядала Ліда. – Памятаеш, група наша – зімой на лыжах, трыццаць амаль непрытомных мамзелей ледзь-ледзь ногі па снезе цягнуць. А ён адзін бадзёра палкамі размахвае: «Дзевачкі, давайце яшчэ адзін кружок!»

      Вера падсунула бліжэй крэманку, падхапіла лыжачкай абмяклае марожанае і няёмка, крутнуўшы ўзнятую лыжку, заляпала марожаным эксклюзіўную, створаную сваімі рукамі блузку. Прапала выбітная блузка…

      2

      Веры падабалася ўсё прыгожае. Яна любіла эфектна апранацца. Шыючы сабе адзенне, абавязкова ўстаўляла незвычайны элемент, касую какетку, ці шырокі манжэт да локця з безліччу дробных гузікаў. Прозвішча мела падыходзячае – Краўцова. У нейкім сэнсе яна была нават манерная. Гэта ішло знутры, нязмушана, нявычурна, арганічна. Невядома адкуль браліся вытанчаныя манеры. Вера вырасла ў беднай сям’і. Маці адна гадавала іх з братам. Бацьку яна не памятала, ён рана пайшоў з жыцця. Расла Вера ў дрэнна абстаўленай маленькай двухпакаёўцы. У студэнцкія гады апраналася сціпла, насіла таннае паліто. Але з першай стыпендыі купіла сабе белыя пальчаткі, бо гэта прыгожа: белая лайкавая скура, тонкая, прыемная навобмацак, урачыстая. Пальчаткі файна пасавалі да белай берэткі. Пальчаткі хутка страцілі лоск, пацямнелі, зрабіліся брудна-шэрымі, іх давялося выкінуць. Але момант сустрэчы з чароўным адбыўся… Здаралася, мімаходзь Вера набывала ў камерцыйнай краме на апошнія грошы дарагі заварнік з роспісам і дзіўным носікам, бо заварнік незвычайны і стварае асаблівы настрой, калі п’еш гарбату… А потым піла голую гарбату, таму што на піражок грошай не засталося.

      Вера рана выйшла замуж, у дзевятнаццаць гадоў. Незадоўга да гэтага яны з малодшым братам страцілі маці, засталіся ўдваіх сам-насам з жыццём. Ім дапамагала цётка не вельмі вялікімі грашыма, часу займацца пляменнікамі ў яе не ставала. Вера ледзь зводзіла канцы з канцамі. Ліда неяк заскочыла да Веры ў госці, з інтэрнатаўскага галоднага бардаку ў гарадскую кватэру. Не нашмат там было лепей. Вера частавала сакурсніцу аладкамі на кефіры. Пачак мукі, алей у шкляной бутэльцы з ліпкай падранай налепкай і бутэлька кефіру – усе прадукты, што былі ў доме. А ў пакоі на засланай старым пацёртым дываном канапе ляжалі скруткі дарагіх шыкоўных махеравых нітак бэзавага колеру, купленых на зэканомленыя грошы. Вера вязала сабе шалік, бо гэта неверагодна прыгожа – бэзавы шалік.

      Калі Вера выпадкова ў познім зімовым з заінелымі шыбамі трамваі сустрэла Яго, на Верынай шыі прывабна пухнаціўся бэзавы шалік. СКАЧАТЬ