Акно ў замежжа (зборнік). Зоя Доля
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Акно ў замежжа (зборнік) - Зоя Доля страница 2

СКАЧАТЬ бабка з дзедам твае дзе жылі? – падбадзёрваючым тонам запытала Вера.

      – У іх быў свой дом недзе паблізу Камароўкі. Ад прадзеда застаўся. Мае продкі заўсёды жылі ў Мінску… А я цяпер нават і не ведаю, у якім месцы стаяў іх дом… Уяўляеш? Жыву побач і не ведаю… ні знаку не засталося, ні ўспаміну.

      Вочы Веры сталі вільготнымі.

      – Паслухай, хопіць табе кіснуць. Мінулае усё адно не зменіш, а жыццё працягваецца.

      – Так, жыццё працягваецца, – ва ўнісон журботна прамовіла Вера.

      Лідзе было няўтульна ад Верыных прызнанняў. Чужая таямніца. Што цяпер з ёй рабіць? «Буду маўчаць, не мая гэта справа», – падумала Ліда.

      Яна зірнула на жоўты асляпляльны круг сонца, паморшчылася ад сыпануўшага ў вочы святла. Самы разгар чэрвеня. Горад напаляўся спёкай, усмоктваў ў сябе гарачыню дня. Праязджаўшыя аўтобусы лавілі ў расчыненыя форткі струмені свежага паветра. Душна. Гарадскія дрэвы змарнелі, стаміліся ад спёкі. Пабляклае пад вулічным копатным пылам лісце пакорліва чакала дажджу.

      – І наогул, калі хочаш ведаць… шчырасць за шчырасць… калі хочаш ведаць, я таксама атрымала порцыю г… на дарагой радзіме, – са стрыманай гаркотай сказала Ліда.

      Ліда менавіта так і прамовіла – «порцыю г…». Вымавіць поўнасцю гэта слова не выпадала. Ну як жа? Яны амаль свецкія мінскія дамы. Замежнае віно, кафэ, марожанае. І потым, адукацыя абавязвала. Вывучалі гісторыю выяўленчага мастацтва, жывапіс, графіку, вытанчаныя стылі барока, ракако, готыку… Перадавы атрад інтэлігенцыі. Некранутае марожанае раставала ў крэманках, аплываючы з круглых рыхлых марозных круглякоў. Ліда дакранулася рукой да слізкага шкла крэманкі, пальцы працяў вільготны холад. Прамым паглядам яна зазірнула Веры ў вочы і прадоўжыла:

      – Ты думаеш, мне лёгка было, калі я ў пятнаццаць гадоў з вёскі прыехала вучыцца ў Мінск, а тут усё – па-руску?.. Яны раскалолі мой свет на «да» і «пасля». Я жыла сабе ў вёсцы, вучылася на беларускай мове, усё навокал было беларускае, а потым паехала ў Мінск… заўваж, я не ў Канаду паехала, а ў родную сталіцу… і на табе – я не магу быць сама сабой, я не магу вучыцца на беларускай мове… І цяпер у мяне два сусветы: адзін з мамай у вёсцы – беларускі, а другі з табой вось тут з марожаным ў кафэ – мінска-рускі…. І хто гэта прыдумаў, што ў Мінску павінна ўсё быць па-руску? Напэўна тыя, хто тваю бабку ў турму адправілі. У іх наогул было шмат «геніяльных» ідэй.

      Вера з непадробным здзіўленнем сапраўднай гараджанкі, якая бачыла вёску выключна па тэлевізары, утаропілася на Ліду. Яна нічога не ведала пра вясковых жыхароў, пра іх жаданні, памкненні і цяжкасці. Тое, што яна чула ад Ліды, было для яе адкрыццём іншага сусвету.

      – Мне ніколі не прыходзіла ў галаву, што табе было ў Мінску дрэнна… М-м-м… у сэнсе, тады, калі ты прыехала з вёскі. Я не падазравала аб гэтым нават… я не ведала.

      – Цяпер будзеш ведаць, – жарсткавата падвяла рысу Ліда.

      – Мне здавалася, што для вас, СКАЧАТЬ