Название: Чалавек з брыльянтавым сэрцам
Автор: Леанід Дайнека
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Детская фантастика
Серия: Кніжная паліца школьніка
isbn: 821-161-3933-12-9
isbn:
Унутры ў шары нешта ціха зазвінела, потым шчоўкнула, і яркія прамяні разляцеліся ад яго ва ўсе бакі. Гэтыя прамяні-рукі прыціснулі да сцяны Клёна, які ўжо выбягаў са свайго пакою, каб глянуць, што робіцца з бацькам. Такім жа чынам былі спынены Масейкін і Вера. Толькі магутны Дулеб шырокімі жалезнымі грудзьмі ўдарыўся ў прамень, праламаў сабе дарогу. Але адразу ж пачулася пагрозлівае шыпенне і замест праменя з'явіўся зіхоткі іскрысты шарык, велічынёй з курынае яйка. Ён звонка стукнуўся Дулебу ў лоб, і робат, задраўшы ногі, грузна пакаціўся ўніз па лесвіцы. Гэты грукат разбудзіў нарэшце інспектара Салаўя. Інспектар, трэба аддаць яму належнае, быў не з палахлівых людзей. Дзве страсці валодалі ім: бездакорнае выконванне службовых абавязкаў і фанатычная любоў да старадаўняга сышчыка Шэрлака Холмса. Пра Холмса інспектар мог чытаць заўсёды і ўсюды, толькі, вядома, не на службе. Салавей выхапіў рэвальвер, стрэліў у столь і з крыкам: «Усім стаяць на сваіх месцах!» ірвануўся ўверх па лесвіцы, пераскочыўшы праз пасаромленага робата, які ляжаў на падлозе, як няўклюднае жалезнае бервяно. Але таямнічы шарык і яму звонка ўляпіў у лоб.
Гай, зразумеўшы, што дапамогі ні ад кога не дачакаешся, вырашыў ратавацца самастойна. Ён выкруціўся, вылузнуўся з кабінета, прабег па калідоры і зачыніўся ў фоталабараторыі. Тут не было вокнаў і можна было не баяцца, што пачвары ў іх палезуць. Заставаліся дзверы. Гай пачаў ліхаманкава ўмацоўваць іх, узводзіць нешта накшталт барыкады. Падпёр дзверы сталом, на стол паставіў два крэслы, увесь фатографскі рыштунак, сеў сам. Сэрца заходзілася ў грудзях.
Ва ўсім доме стаяла цішыня. Гай разумеў, што ніхто ўжо не спіць, што ўсе, каб маглі, даўно прыбеглі б сюды, яму на дапамогу, але людзей і робата не пускаюць прамяні з шарыкам і гэтыя жахлівыя стварэнні. Яны ж адабралі ва ўсіх мову.
У калідоры раптам пачулася лёгкае тупаценне, быццам козачка прабегла. Гай паглядзеў у вочка, прарэзанае ў дзвярах. Проста перад сабою, за некалькі сантыментраў ад сваіх вачэй, ён убачыў тую самую лысагаловую пачвару, што абнюхвала яго ў кабінеце. Зялёнае вока, чырвона-залатая зрэнка, пранізлівы, хітры і адначасна нейкі тупы позірк… Гаю зрабілася так сумна, так маркотна, быццам той, каго ён толькі што ўбачыў, уліў у душу халодную атруту. Захацелася заснуць, заснуць назаўсёды. Цьмяна разумеючы, што робіць, Гай закасаў на левай руцэ рукаў кашулі. Сіняватыя вены рэзка вылучаліся на белай скуры. «Вазьмі нажніцы – вунь яны ляжаць на падаконніку – і выпусці сіні ручай на волю», – быццам шаптаў на вуха нейчы лагодна-цёплы, ледзь не матчын голас. Гай, запавольна, нібы самнамбула, злез са стала, падышоў да падаконніка, узяў халодныя нажніцы, раскрыў іх, праверыў пальцам, ці вострае лязо. Заставалася чыркнуць па вене…
Раптам у дзверы моцна загрукалі.
– Бацька, адчыні, упусці мяне! – пачуўся ўсхваляваны сынаў голас. – Хутчэй адчыні!
Клён СКАЧАТЬ