Толькі не гавары маёй маме… (зборнік). Адам Глобус
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Толькі не гавары маёй маме… (зборнік) - Адам Глобус страница 4

СКАЧАТЬ Жывую скульптуру асвяцiлi чырвоным пражэктарам, i мацi камандзiра разам з закаханай медсястрой прынеслi з-за сцэны i ўсклалi да ног герояў кветкi. І што тут пачалося, скажу – не паверыш. Авацыi, крыкi «бiс» i «брава», нехта нават «ура» крыкнуў. Вось так: поўны аншлаг, i ўсе задаволеныя. Сапраўдныя салдаты выспалiся i накурылiся ў прыбiральнi, а несапраўдныя зарабiлi свой кавалак хлеба.

      Незадаволены застаўся толькi я, бо Вольга мяне суцяшала. Я так расхваляваўся, што ты сабе не ўяўляеш. Са мною такое бывае, што пачынаю крычаць i пагражаць усiм. А тады перад тэатрам я крычаў, што яны ўсе падонкi, i акторы, i рэжысёры, i драматург, i касiркi… Што салдаты падушылi людзей танкамi ў Чэхаславаччыне, i душаць у Афганiстане… Вось, я пра падтэкст абяцаў сказаць, дык у п’есе нiводным словам нiхто не агаварыўся пра Афганiстан, гэта аўтар у падтэкст хацеў загнаць, а загнаў ён туды… Не буду гаварыць, я пра такое не люблю гаварыць, я, калi псiхую, наогул у палiтыку не лезу. Не люблю я палiтыку, я люблю мастацтва i секс, i спорт, i спiрт. І Вольга вельмi тактоўна выкарыстала маю любоў. Мы купiлi дзве зусiм маленькiя, па сто грамаў, бутэлечкi малдаўскага каньяку i распiлi iх у двары на лаўцы. Двор быў стары, пах струхлелым дрэвам, i вакол нас цiха паблiсквалi канторскiя вокны.

      Вольга сказала, што ад каньяку мне зробiцца цёпла i лёгка i што яна любiць пiць каньяк з рыльца маленькiх стограмовых бутэлечак, а навучыў яе пiць каньяк Юра Палякоўскi. Я тады толькi здзiвiўся, што выкладчык Палякоўскi навучыў сваю студэнтку пiць з рыльца. Мне сапраўды зрабiлася лёгка, я пацалаваў Вольгу i правёў яе дамоў, а потым доўга стаяў у двары каля трансфарматарнай будкi i глядзеў на яе цёплае акно. Я ж i думаць не думаў, што Юра Палякоўскi будзе працягваць вучыць Вольгу розным дзiўным штукам.

      Калi шчыра, дык было нешта неардынарнае ў гэтым Палякоўскiм. Ён быў падобны да невялiкага маладога мядзведзя, асаблiва калi зухавата, па-цыркавому ўскокваў на спартовы ровар i са свiстам вырульваў ад вучэльнi праз арку на праспект. Акрамя гэтага ён любiў Мiкеланджэла, страляў з лука, пiў, як конь, i лiчыўся вельмi перспектыўным маладым талентам. Студэнты паважалi Палякоўскага, бо ў адрозненне ад большасцi глiнамесаў ён ляпiў спартоўцаў, а не герояў грамадзянскай вайны. Можна яшчэ расказаць пра Юру Палякоўскага, толькi я не люблю рабiць нечаканасцi там, дзе не трэба. Таму адразу скажу, што Вольга Пакроўская раскручвала два раманы адначасова. Адзiн са мной, а другi з Палякоўскiм.

      Нашто ёй быў патрэбны я, так дагэтуль i не разумею. Тым больш няясна, нашто было мне расказваць усё пра iх адносiны з Юрам?.. Чорт яе ведае. Толькi маё першае каханне супала з першым каханнем Вольгi Пакроўскай да Юры Палякоўскага. Я гадзiнамi гуляў з Вольгаю па мiнскiх парках i выслухоўваў доўгiя споведзi пра тое, што творыцца ў яе на душы, i пра тое, што Юра творыць з яе целам. А пакацiўся ком з гары вельмi проста. Вольга расказала мне пра паштоўку. Аказваецца, Палякоўскi даслаў ёй запрашэнне на свой дзень нараджэння. Вельмi рамантычна, я б нiколi да такога не дапяў, даю слова. Вольга нават паказвала паштоўку. Звычайная – белыя гладыёлусы, i тэкст напiсаны СКАЧАТЬ