Название: Таямніцы полацкай гісторыі
Автор: Уладзімір Арлоў
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: История
isbn: 978-985-15-0288-8
isbn:
Пасля абвяшчэння незалежнасці ў Беларусі ўзнікла ідэя адраджэння вобраза крыжа святой Еўфрасінні – старажытнага сімвала святасці і дзяржаўнасці нашай зямлі. Прапанову аб сімвалічным вяртанні святыні падтрымаў у снежні 1992 года Першы сход беларусаў блізкага замежжа. Арганізатарам сходу было Згуртаванне беларусаў свету (ЗБС) «Бацькаўшчына» – грамадская арганізацыя, адным з накірункаў дзейнасці якой з’яўляецца вяртанне Беларусі яе нацыянальных скарбаў.
Менавіта «Бацькаўшчына» і ўзяла на сябе высакародны і няпросты абавязак выканаць волю беларускай грамады і стварыць крыж на вобраз і падабенства страчанай святыні найпадобнейшай Еўфрасінні. Гэты надзвычай складаны заказ Згуртаванне даручыла вядомаму беларускаму мастаку-ювеліру Міколу Кузьмічу. Распачатая праца была падтрыманая дзяржавай і атрымала багаславенне царквы.
«Бацькаўшчына» звярнулася да прадпрымальнікаў і грамадскасці з заклікам далучыцца да святой справы адраджэння вобраза Жыватворнага крыжа полацкай князёўны-ігуменні, а таксама Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, дзе захоўвалася рэліквія. Да ўвасаблення ідэі далучыліся беларусы з іншых краін. Сярод тых, хто зрабіў значны ўнёсак, – нашы суайчыннікі Анатоль Лук’янчык з ЗША і Мікола Сулкоўскі з Расіі. Найбольш сродкаў выдаткаваў на праект прадпрымальнік-беларус з сібірскага горада Сургута Анатоль Сілівончык.
Пяць гадоў доўжылася ахвярная праца. Майстар Мікола Кузьміч здзейсніў сапраўдны навуковы і творчы подзвіг, здолеўшы адрадзіць страчаную восем стагоддзяў таму старажытную тэхніку перагародкавай эмалі. У выніку намаганняў Беларускага экзархату крыж, створаны на ўзор узвіжальнага крыжа святой Еўфрасінні, мае ўсе тыя хрысціянскія рэліквіі, якія знаходзіліся ў яго старажытным правобразе. Таму можна сцвярджаць, што Беларусь атрымала не проста выдатны твор мастацтва, але і неацэнную сакральную каштоўнасць.
27 верасня 1997 года, на свята Узвіжання, вобраз крыжа святой Еўфрасінні быў урачыста вернуты ў Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр, а 6 снежня хросны ход перанёс яго на спрадвечнае месца старажытнай святыні – у збудаваны на замову полацкай асветніцы Спасаўскі храм. (Пазней Мікола Кузьміч, якога гісторык Леанід Аляксееў назваў «сучасным Лазарам Богшам», створыць для крыжа стаўратэку (футарал), а ў 2007 годзе завершыць узнаўленне ракі для мошчаў найпадобнейшай Еўфрасінні.)
Напярэдадні вяртання вобраза святыні ў царкву Спаса Рада «Бацькаўшчыны» прыняла заяву, дзе гаварылася: «Верым, што адроджаны Крыж будзе ўмацоўваць нашу веру, уваскрашаць памяць, яднаць беларусаў незалежна ад іх канфесіі і палітычных поглядаў і дапаможа нам пабудаваць свабодны і заможны Беларускі Дом».
Згуртаванне беларусаў СКАЧАТЬ