Ордэн Белай Мышы (зборнік). Уладзімір Арлоў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ордэн Белай Мышы (зборнік) - Уладзімір Арлоў страница 6

СКАЧАТЬ бачыш, не хочаш. І я цябе разумею. Такія экземпляры – наш нацыянальны скарб.

      Жанчына прыціснулася да пісьменніка. Той абняў яе за дрыготкія адкрытыя плечы.

      – Мне няма чаго сказаць вам, ваша вялікасць. Апрача таго, што… Вы ведаеце, кнігі, як і дзеці, нараджаюцца ў пісьменнікаў ад жанчын. Мы можам ісці?

      – Ідзі і памятай, што ты як адзіны наш пісьменнік і адзіны кавалер ордэна Белай Мышы, – заўсёды пад маёй апекаю і абаронай.

      – А яна? – пісьменнік узяў жанчыну за руку.

      – А яна – пад тваёй. Ты ж моцны. У нечым ты амаль роўны каралю. Але ёсць і розніца. Кароль можа паклапаціцца пра пісьменніка лепей, чым пісьменнік пра караля. Ты памятаеш, што адказаў гішпанскі кароль на пытанне французскага калегі пра тое, як маецца Сервантэс?.. Ідзіце з Богам.

      Застаўшыся адзін, манарх з хвіліну пасядзеў у задуменні, потым са смакам з’еў персік і выклікаў да сябе шэфа службы бяспекі.

      Чалавек з абліччам сямейнага доктара-эпікурэйца ўжо чакаў за дзвярыма. Ён паставіў каля каміна дзве скураныя валізкі, выцягнуў нататнік і падрыхтаваўся да нечарговага даклада, ды кароль рухам рукі спыніў яго.

      – Пісьменнік жыве адзін?

      – Але.

      – Гэта добра. Калі чалавек пазбаўлены сямейнае мітусні, ён засяроджваецца на вечных праблемах. Між іншым, цырымонія ўзнагароджання ўжо адбылася. Заўтра ў газеце з’явіцца паведамленне. пісьменнік выступіў з узнёслай прамоваю.

      – Не зрабіць гэтага было б вяршыняю няўдзячнасці, – імгненна знайшоў патрэбны тон шэф бяспекі.

      – Пагатоў атрымаўшы да ордэна дадатак ў выглядзе былой каралеўскай наложніцы. Зрэшты, табе ўжо далажылі. Сядай.

      Кароль наліў суразмоўніку віна і падсунуў талерку.

      – Дзе рукапісы?

      Шэф бяспекі, перажоўваючы кавалак халоднай бараніны, паказаў вачыма на прынесеныя ім пульхныя валізкі.

      – Праблемаў з сябрам не ўзнікала?

      – Мы душэўна паразмаўлялі, і я выправіў яго да пісьменніка за пяць хвілінаў да таго, як тэлефанаваць пра вашае запрашэнне. Пісака, вядома, адразу насцярожыўся, і праз гадзіну сябар сеў у таксоўку з гэтым вось багажом. Адзінае, што там кодавыя замкі. З эстэтычных меркаванняў я вырашыў іх не чапаць. Можаце зрабіць дэфларацыю ўласнымі рукамі.

      – А што, нельга было спытаць код?

      – Мы не паспелі, – крыху занепакоіўся шэф бяспекі.

      – Што значыць не паспелі? – падазрона запытаўся кароль.

      – Працавалі ў цэйтноце, – унікліва сказаў уладальнік бародкі-эспаньёлкі і асцярожліва змяніў тэму. – Ваша вялікасць, істотная акалічнасць: пісьменнік не прызнаваў кампутара і пісаў простай шарыкавай асадкай.

      – Мне заўсёды падабаліся людзі кансерватыўнага складу, – заўважыў кароль. – Іх лепей разумееш. З імі меней клопату. Але ў свеце няма дасканаласці. Гэтыя людзі абцяжараныя сваімі старамоднымі ўяўленнямі. Таму клопату хапае. СКАЧАТЬ