Ордэн Белай Мышы (зборнік). Уладзімір Арлоў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ордэн Белай Мышы (зборнік) - Уладзімір Арлоў страница 25

СКАЧАТЬ гаспадыні цудоўных ножак напісаць на сцяне ейнага дома «Тут жыве Нінка, якая будзе належаць толькі свайму будучаму мужу», а ўнізе дадаць: «Але гэта мы яшчэ паглядзім».

      Такі самы мемарыяльны надпіс можна было зрабіць і на нашым менскім студэнцкім інтэрнаце, бо там жыла Вера Кропелька. Апрача акуратных канспектаў, раскошнай касы, што спускалася да таго месца, дзе Верына спіна губляла сваё гордае найменне, і процьмы іншых станоўчых якасцяў у Веры таксама быў пункцік наконт таго, каму яна будзе належаць, прычым фармулёўка слова ў слова паўтарала Нінчыну, што давала падставы падазраваць абедзвюх у плагіяце.

      Што сталася з жаночым credo Ніны Мароз, я скажу трохі пазней. А Вера Кропелька, дзякуючы яшчэ аднаму насельніку нашага інтэрната, трапіла ў неафіцыйную гісторыю роднага факультэта.

      Гэтага насельніка звалі Юлік Канапацкі, і да чацвёртага курса ён пад дабратворным уплывам суседзяў па пакоі са стараннага студэнта, што глядзеў на выкладчыкаў, ловячы ротам мух, ператварыўся ў сваю процілегласць і почасту, уладкаваўшыся на самым версе аўдыторнага амфітэатра, проста на лекцыі высмоктваў праз саломінку пляшку, а то і дзве некалекцыйнага віна.

      У тым слынным пакоі, дзе я прайграў у карты левы чаравік, які потым выкупляў за палову стыпендыі, вёў рэй Віця Кішко. Вельмі нават магчыма, што ён быў нашчадкам магутнага роду беларускіх магнатаў Кішкаў, якія выславіліся як каралеўскія кухмістры, гетманы, дыпламаты і мецэнаты.

      Віця быў шчодра надзелены іншымі здольнасцямі. Прапанаваная кімсьці мянушка – Магнат – ад яго адразу ж адляпілася. І прычына, мабыць, хавалася не толькі ў тым, што Віця перакруціў фамільнае прозвішча на французскі капыл.

      У той час у нас на гістарычным факультэце пачаў выходзіць самвыдавецкі літаратурны альманах «Мілавіца». Адзін з будучых светачаў айчыннай археалогіі змясціў у першым нумары верш:

      З сівых часін мінуўшчыны былой,

      З мясцін эгіпецкіх, з даліны Ніла,

      Дайшлі да нас паданні пра чарніла,

      Што пілі яшчэ чаркаю малой.

      Гэта было сказана не пра Кішко.

      Да капейкі прагайдамачыўшы за пару дзён тагачасную трыццацірублёвую стыпендыю, Віця яшчэ з дзень ляжаў на ложку, глядзеў у пыльную столь з павутою па кутах і стоена прыслухоўваўся да сваёй 90кілаграмовай істоты. Тая ўсё больш прагна патрабавала есці. Віця спускаў з ложка ногі, надзяваў белую нейлонавую кашулю, абуваў чорныя лакіркі, завязваў выйграны ў карты гальштук і з галодным бляскам у вачах блукаў па інтэрнаце, просячы сала. «Пойдзе і жоўтае», – сціпла казаў атожылак магнацкага роду.

      У нашым пакоі Віцю неяк пачаставалі пластачкаю сала са зробленым з газетнага фотаздымка выразным адбіткам Брэжнева. Нашчадак каралеўскіх кухмістраў паклаў сала з партрэтам на хлебную лусту і, не сашкрабаючы генсека, з годнасцю зжаваў, але замест дзякуя паабяцаў, што наступнага разу ўсіх закладзе і нам прышыюць палітыку.

      Узяўшы шэфства над Канапацкім, Віця СКАЧАТЬ