Название: Захоп Беларусі марсіянамі
Автор: Алесь Аркуш
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-83-62069-82-8
isbn:
Гэтым разам Васіль не шукаў уваход у пад зямельле. Ён прыйшоў сюды, каб паразважаць і падсілкавацца ад гэтай тысячагадовай крыніцы энэргіі. Кроква сеў ля камля бярозы, якая расла амаль ля самага краю гары над вусьцем Палаты. Адсюль быў добра бачны новы мост празь Дзьвіну. Падчас яго будаўніцтва рабілі насыпную дарогу на мост, якая прайшла якраз па сярэдзіне былых Міхайлаўскіх могілак. Гэта было жахлівае відовішча – налева і направа ад дарогі ляжалі драўляныя рэшткі трунаў (а часам і цэлыя труны), чалавечыя косткі і старыя надмагільныя помнікі. Васіль некалькі разоў пісаў у газэты, у тым ліку і сталічныя, пра будаўнічае барбарства, але дамогся адно таго, што ўсе гэтыя «спадарожныя знаходкі» будаўнікі хуценька прыбралі. Пакінуўшы, незразумела чаму, толькі два надмагільныя помнікі – адзін нейкаму стацкаму саветніку Пагодзіну, другі – маладой палачанцы, якая пайшла з жыцьця ў 18-гадовым узросьце. Гэтыя помнікі яшчэ некалькі гадоў ляжалі побач з новай дарогай. Затым і яны некуды зьніклі.
Праваслаўныя Міхайлаўскія могілкі зруйнавалі саветы ў 30-х гадах, калі пашыралі полацкі аэрадром. Зраўнялі зь зямлёй ня толькі магілы, але і саму Міхайлаўскую царкву, якая месьцілася пасярод старых кладоў. Самалёты з савецкімі зоркамі на крылах і фюзэляжах узьляталі тут проста над трунамі, косткамі і надмагільнымі помнікамі.
Кроква паспрабаваў гэта ўявіць – і па ўсім яго целе пабеглі нэрвовыя мурашы. Ад старых жыхароў Запалоцьця ён неаднойчы чуў страшныя гісторыі, зьвязаныя з гэтым трагічным месцам. Тут почасту адбываліся розныя жахлівыя здарэньні – забойствы і згвалтаваньні, – і не аднойчы бачылі ўсялякія дзіўныя зьявы. Вось і цяпер найбольш дарожных аварыяў у Полацку здараецца менавіта на гэтым, здавалася б, абсалютна бясьпечным участку дарогі на новы мост.
«Нешта ёсьць у гэтым сьвеце, што нараджаецца і дзейнічае тысячагодзьдзі, нягледзячы на ўсе грамадзка-палітычныя зьмены і закалоты, – разважаў Кроква, прытуліўшыся сьпінай да камля бярозы. – І, відаць, гэта значна больш істотнае, чым розныя партыі, грамадзкія рухі і аўтарытарныя рэжымы. Хаця, зь іншага боку, менавіта аўтарытарныя рэжымы і пакідаюць пасьля сябе такія жахлівыя анамальныя мясьціны, учыніўшы гвалт і злачынства, парушыўшы сьвятыя традыцыі і запаветы дзядоў».
Кроква ня быў зацятым антыкамуністам. Ён, хутчэй, прытрымліваўся сваёй тэорыі дабра і зла, сьвятла і цемры. Паводле яго, у кожным асяродзьдзі, сярод прыхільнікаў любых ідэяў і перакананьняў ёсьць сьветлыя і цёмныя людзі, калі не лічыць зусім ужо дэманічных і вар’яцкіх, а такіх Кроква ўважаў проста за небясьпечна СКАЧАТЬ