Ноч цмока. Валеры Гапееў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ноч цмока - Валеры Гапееў страница 18

Название: Ноч цмока

Автор: Валеры Гапееў

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Современные детективы

Серия:

isbn: 978-985-7140-18-3

isbn:

СКАЧАТЬ падпарадкаваўся. Чытаў, а яна выгуквала: «Ёсць», – і крэсліла ў сваім спісе. Усе дванаццаць.

      – Вось табе такое! – Тамара працягнула спіс мне. – Усе яны тут!

      На старонцы было дваццаць тры прозвішчы. З іх названыя мной дванаццаць былі падкрэсленыя Тамарай. Унізе стаяла сіняя пячатка сельвыканкама, а ў шапцы ліста значылася: «Спіс жыхароў населенага пункта Ляўдок».

      – І гэта трэба разумець так: цяжарнасць Насці была сакрэтам для ўсіх, але толькі не для пералічаных жыхароў вёскі. Дарэчы, яны ўсе – дачнікі, не мясцовыя…

      – Значыць, яна знайшла там сяброў…

      – І альбо яна мела з усімі імі самыя цесныя стасункі паасобку, альбо ўсе дачнікі – самыя шчырыя сябры між сабой… – услых падумаў я, трохі разгублены нашай знаходкай.

      – Вось заўтра і разбірайся, – прапанавала загадала Тамара. – Дарэчы, будзеш дапытваць Зміцера Грыцука, бацьку Насці, будзь вельмі настойлівым. Бо з запісу папярэдняй размовы вынікае, – яна зноў пакорпалася ў паперах, узяла ў рукі і з выразным незадавальненнем паклала назад ліст папярэдняга апытання, якое рабіла аператыўная група, – вынікае, што стары з галавой дружыць, але размаўляць зусім не хоча. Націсні там на яго… акуратна. Яшчэ?

      – Пра цмока, якога павінна была нарадзіць Грыцук, я ўжо казаў. Мяне зацікавіў яшчэ адзін запіс у перапісцы. У палове на адзінаццатую вечара Насця піша апошнія словы – пра тое, што ёй трэба зараз «трошкі пажартаваць». Цалкам усё выглядае так… – я знайшоў аркуш з выпісаным дыялогам: – «Насця: Выбачай, любая. Бягу, трэба мне тут пажартаваць. Руслана: Вой, ты там з некім жартуеш? Хто ён? Насця: Ды ёсць адна сволач… Руслана: Не разумею… Навошта табе жарты з нейкай сволаччу? Насця: Не думай нічога дрэннага пра мяне. Калі сволач, дык і жарты ў мяне адпаведныя. Каб ведаў…» Вось такое, і больш ніякіх тлумачэнняў. Ці не стаў жарт прычынай смерці? Размова відавочна ідзе пра мужчыну. Ці не ў выніку гэтага незразумелага жарту яна і апынулася голай? – выказаў я здагадку.

      – Усё можа быць, – думаючы пра нешта сваё, адказала Тамара, і потым дадала нечаканае для мяне: – Не падабаецца мне ўсё… Трэба хутчэй заканчваць.

      – Як заканчваць? – разгубіўся я.

      – Прыдумай, – Тамара ўзняла на мяне позірк, у яе вачах быў звычайны жаночы сум. – Вось чую я, няма тут па-сапраўднаму ніякага крыміналу, смерць – няшчасны выпадак…

      – Але ж разабрацца трэба, – заўпарціўся я. – Лесбіянка раптам зацяжарыла, хавала гэта ад усіх, акрамя дачнікаў, нарадзіла… Дзе дзіця? І праз два дні пасля нараджэння няма ёй большай справы, як недзе з некім жартаваць… распрануўшыся цалкам!

      – Разбірайся, – кіўнула згодна Тамара, – але надта не ўпірайся, не той, кажу, выпадак…

      – Ну добра, – разгублена прамармытаў я. Мяне бянтэжыў настрой пракурора – яна заўсёды вельмі прынцыповая да следства, і раптам такое… Тамара ўзнялася з-за стала, падышла да акна, абаперлася на падваконне, нейкі час маўчала.

      – Мне б хто лепш далажыў, калі сонца СКАЧАТЬ