Таўсьціла і лешч. Андрэй Адамовіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Таўсьціла і лешч - Андрэй Адамовіч страница 5

СКАЧАТЬ вадзе ўздоўж берагу ляжала бервяно. Максім апусьціў далонь у ваду. “Лешч, прыходзь да мяне, ты вялікі й разумны лешч, а я тоўсты й слабы, але я даўно чакаю цябе, прыходзь, лешч”. А пасьля, падумаўшы, дадаў: “Ці не прыходзь. Мне ўсё адно, лешч”.

      Ля вады было крыху сьвятлей, чым на палянцы, але пачыналі спадаць прыцемкі. Максім узьняўся берагам да машыны. Аддыхаўшыся, ён адчыніў багажнік і выцягнуў па чарзе дзьве вялікія торбы, фатэль, фідар і пікір для Віктара. Сваіх вудаў у швагра не было. Сябры акурат далі рады з намётам.

      – Ну, што, Віталь, далучысься да фідарасаў? Ці буш свайго сама чакаць?

      Прапанова была чыста рытарычнай, бо для яго ўсё адно не было ні фідару, ні пікіру. Віталь расшпіліў свой футарал і выцягнуў адтуль два матавіньні зь лёскаю, грузіламі, кручкамі й гумаю. Максім адвярнуўся.

      – Назьбірайце вы лепш дроваў.

      – А той сеткі ня хопіць?

      – Можа, і хопіць. Але вы піць будзеце, хоць пры вогнішчы паседзіцё.

      Ткач і Віктар сышлі, захапіўшы з сабою літруху. Максім выцягнуў дровы з багажніка й разрэзаў сетку нажом. Узяў сякеру й нарабіў трэсак. Аддыхаўся. Устаў на адно калена й пачаў складаць пірамідку. Моцна ікнуўшы, ня даў рады, і лускі разваліліся. Максім набраў паветра ў грудзі, але ня вытрымаў і дзесяці сэкундаў. Ікаўка вярнулася агрэсіўнейшай.

      Ён агледзеўся. Да поўнай цемрадзі заставалася ня больш за гадзіну. Максім нагою пнуў трэскі й поскакам кінуўся да вудаў. Ён разьвязаў вяровачкі, выцягнуў фідар з чорнай шаўкавістай тканіны, прыхіліў да машыны. Уставіўшы каленцы адно ў адно, колькі разоў секануў паветра над галавою. Хутка выцягнуў шпулю й прыкруціў яе да вуды. Пачаў цягнуць пляцёнку праз колцы, але раптам спыніўся. Паставіў вуду да негабляванай дошкі лавы й вярнуўся да вогнішча.

      Устаў на калені і па адной сабраў трэскі ў пук. Праз хвіліну пірамідка была гатовая. Пасечанае дрэва прыемна пахла.

      Прыяцелі вярнуліся з гальлём.

      – Дроваў назьбіралі?

      – Ты агняхвал ці што? Маліцца буш дровам? Хопіць нам. – Памаўчаўшы, Ткач дадаў: – Мы там лаўжоў знайшлі, але браць ня сталі. Хтосьці зьбіраў. Спадзяваўся. Верыў. Таксама агняхвалы, думаю.

      Максім паднёс запальнічку да трэсак і трымаў, пакуль не адляцела колца, а боль ня стаў нясьцерпным. Ён памахаў сьціснутым кулаком. Устаў і адкаціў тоўстую бярозавую калоду на мэтар ад вогнішча. У Віталя склалася ўражаньне, што Максіму трэба было патрымацца за гэтае бервяно, бо яму закруцілася галава, калі ён рэзка ўстаў.

      Агонь узяўся. Максім запаліў, сеўшы на калоду. Ён узгадаў выпадак у дзіцячым летніку, калі вось таксама сядзеў, толькі быў яшчэ тонкім і нязграбным хлопчыкам, не такім нехлямяжым, як цяпер, але хуткім, толькі недакладным у рухах. І зь вялікімі, незаплылымі яшчэ вачыма. А важаты, што сядзеў побач, абняў яго за талію мяккаю й потнаю далоньню. І гэтая далонь лашчыла яго. Ніякай агіды ні тады, ні цяпер ён не адчуў. Узгадаў толькі, як спрабаваў неўпрыкмет яе адкінуць. Як гэта атрымалася, Максім не згадаў, бо задумаўся, што стала з тым хлопчыкам за ўсе гэтыя гады. Адзінае агульнае ў іх, СКАЧАТЬ