Тэорыя змовы. Уладзіслаў Ахроменка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Тэорыя змовы - Уладзіслаў Ахроменка страница 3

СКАЧАТЬ чэзлых бярозак і крывых асінак сунуўся зухаваты вершнік. З-пад шырокага капелюша блішчэлі халодныя сталёвыя вочы, рыхтык, як у шэрыфа з вестэрна. Доўгі плашч абляпляў постаць скульптурнымі зморшчынамі. На абцасах шляхотных ботаў зіхацелі зорачкі шпораў. Сівы конь хроп і нядобра касавурыўся на рагатага.

      Вершнік упэўнена прыўзняўся ў страмёнах. Па-над конскай грывай бліснула руля абрэза – вогненная ружа расквеціла вільготную цемру. Магутны валун пад рагатым раскалоўся, і жарынкі трасерамі ўспаролі сутонне.

      – Апошні раз папярэджваю, – спакойна канстатаваў трапны стралок. – А ну, на хрэн адсюль, быдла рагатае!

      Зляканыя цені кінуліся да балотнага вакна. Бултыхнула, цвілая вада наморшчылася пукатымі коламі.

      Снайпер клацнуў затворам – дымная гільза ценькнула з патронніка.

      – Змова і зброя, – абрэз паволі апусціўся ў кішэню плашча. – Талерантнасць і памяркоўнасць… І чым жа, цікава, усё гэта скончыцца?

      Вершнік пільна ўгледзеўся ў жоўты местачковы міраж за балотам і ласкава пасміхнуўся:

      – А калі па рогах?..

      2

      —..жны ці!.. кога шчэ ыло веце!.. – стэрэафанічнае рэха пругка адбівалася ад старажытных замкавых муроў і шыфравала словы, што гарохам сыпаліся з бляшанага рэпрадуктара. – …ігу рода ыць ах!..

      Сухія галінкі грыфельна раскрэслівалі чыстае травеньскае неба. Памаранчавае сонейка плёскалася ў срэбных калюжынах. Манументальная спаруда, укрытая белым прасцірадлам, міжволі вабіла зрок таргачоўцаў, сабраных на замчышчы з нагоды святкавання Перамогі. Меланхалійная абыякавасць твараў абсалютна не адпавядала тэзісам:

      – … кожны трэці! … такога яшчэ не было ў свеце!.. подзвігу народа жыць у вяках!..

      Старшыня таргачоўскага выканкама Качан, немалады мужчына з дробнымі тупымі вушкамі, спрактыкавана гнаў тэкст у мікрафон. Рэпрадуктар паслухмяна азываўся гудкім вакзальным рэхам, кідаючы ў паветра зліплыя словы:

      – …ля сых ашых едзяў та ўдная ба!..

      Пры фразе «Для ўсіх нашых суседзяў гэта сапраўдная бомба!» лядашчы ветэран, што стаяў каля загадкавай спаруды, блямкнуў медалямі медна-нікелевага сплаву і голасам камандзіра расстрэльнага ўзвода скамандаваў:

      – З Богам!..

      Прасцірадла надзьмулася пухіром і спаўзло паволі. Прысутныя адно захаўкалі.

      – Ні х-х-храна сабе… – прамовіў нехта тупа.

      З басейна, абліцаванага блакітнай сантэхнічнай кафляй, тырчэў магутны п’едэстал. На ім высілася сапраўдная пяцісоткілаграмовая авіябомба. Пёркі стабілізатара выторкваліся інфернальнымі рожкамі. Надпіс «За Беларусь!» на жахлівым боепрыпасе ззяў свежым лакам. Двое бетановых эсэсаўцаў, тыповыя Фрыц з Гансам, ваяўніча цэлілі са шмайсераў у пратакольны лозунг. Кампазіцыю давяршала масянджовая шыльда, якая тлумачыла недасведчаным: такая ж самая бомба была на борце самалёта Мікалая Францавіча Гастэлы «ТБ-3ф» падчас СКАЧАТЬ