Название: Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша
Автор: Уладзіслаў Ахроменка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-6906-31-5
isbn:
Прычынай эканамічнага цуду сталіся не толькі багатыя чарназёмы, але ж найперш – прыродная хахляцкая хітрасць. Басурманскія намеснікі, выхаваныя ў традыцыях артадаксальнага ісламу, грэбавалі алкаголем ды салам, аддаючы перавагу анашы з канінай. З тае прычыны вузкавокія ніколі не рабавалі ані кіеўскія вінакурні, ані палтаўскія аграгарадкі, што спецыялізаваліся на свінагадоўлі.
Залішкі сельгаспрадукцыі моцна паўплывалі на менталітэт сярэдняга Homo Slavіanikus’а; Хахлы лічыліся ці не самай гасціннай нацыяй Еўропы. Закарміць і напаіць госця да смерці – і дагэтуль святы абавязак кожнае хахляцкае гаспадыні. А рэгулярна свінячыцца пад ладную лусту сала, у разуменні многіх Хахлоў – адзіны варты мужчыны занятак. Шматгадзінныя застоллі вымагалі хоць нейкіх фізічных практыкаванняў, і схільныя да лірыкі Хахлы наскладалі процьму цудоўных песень. Застольныя спевы прыемна напружвалі дыяфрагму і такім чынам спрыялі страваванню.
Малодшыя нашчадкі Homo Slavіanikus’а па-ранейшаму сядзелі на балотных выспах сярод камароў, піявак, кляшчоў, кажаноў ды іншых паганых крывасмокаў і замілавана слухалі спевы жабаў.
Дурныя Бульбашы абралі ці не самыя няплодныя землі; да таго ж, апошні ледавік прыцягнуў на выспы процьму валуноў, якія трэба было прыбіраць з палеткаў, пашаў, сенажацяў і градаў. Менавіта гэтая акалічнасць і паспрыяла прыроднаму бульбашоўскаму працалюбству. Колькасць перанесеных камянёў трэ’ было запісваць, і гэта, у сваю чаргу, паўплывала на традыцыйную бульбашоўскую любоў да пісьменства і кніжнай справы. З непатрэбных брылаў Бульбашы складалі шматлікія бажніцы, і гэта – ці не галоўная прычына балотнай рэлігійнасці. Рэгулярны перанос цяжараў вымагаў неадкладнага зняцця стрэсу, і гэта – аснова нязводнага бульбашоўскага п’янства. Да таго ж, у Бульбашоў было непрынята скардзіцца на жыццё суседзям, і таму вакол лічылі, што ў пацвілай дрыгве сапраўды пануюць райскія парадкі.
Праўда, тагачасныя бульбашоўскія кіраўнікі ўважалі сваіх падданых апошнім быдлам, ацэньваючы жыццё тутэйшага земляроба-працаголіка нават танней за жыццё паляўнічага сабакі. Але памяркоўныя балотныя людзі ніколі не спрабавалі зрынуць непаважную ўладу; усё, СКАЧАТЬ