Название: Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша
Автор: Уладзіслаў Ахроменка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-6906-31-5
isbn:
Не дачакаўшыся адказу, старэйшы брат забіў Жыда кулаком.
Кабацкі асартымент надзвычай уразіў забойцу. У піўніцы Кацап адшукаў халерную колькасць бражкі, піва і віна. Але больш за ўсё ён упадабаў белую каламутную вадкасць – самагон. Выпіўшы, мо, з вядро, старэйшы брат узяўся брыдка лаяць Жыдоў, якія свядома спойваюць Homo Slavіanikus’аў, пасля чаго заснуў.
Раніцою, з першым глытком самагонкі, Кацап вырашыў, што гэтая новая зямля і стане радзімай ягонага народа…
Сярэдні брат, звыклы да выгодаў жыцця, рушыў на поўдзень, у дзікі стэп. Хахол выправіўся ў шлях амаль цвярозы, бо Кацап на развітанне пазбавіў яго галоўнага тагачаснага энерганосьбіту – бражкі. Прыпякала сонейка, дзмуў вецярок, і чупрына на галаве Хахла варушылася, нібы жывая. Размілаваны сярэдні брат выцягнуў кобзу і заспяваў песню пра волю і долю. Ён даспяваў думу, дажаваў апошнія варэнікі і нечакана адчуў боль за бессэнсоўна пражыты дзень. Хацелася выпіць, але есці хацелася яшчэ больш.
Нечакана з-за спіны сярэдняга брата пачулася рохканне. Хахол азірнуўся і ўбачыў дзіўную істоту: брудна-ружовая скура з жорсткай шчэццю, доўгі лыч, агрэсіўны позірк заплылых вочак, дурнаватая ўсмешка закарэлага роту…
– Брат… Старэйшы! – прыгадалася Хахлу, і ён з асалодаю, што было моцы, даў у гнюсны лыч выспятка. Істота завішчэла і кульнулася дагары капытамі.
Ціхая стэповая ноч поўнілася пяшчотай: дыяменты зораў, жоўтая поўня і водар смажанага сала па-над бязмежным морам сівога кавыля…
З раніцы Хахол абсмактаў свінячую скуру, заспяваў песню пад акампанімент кобзы і зразумеў, што лепшага за гэтае месца яму ўжо не знайсці…
Малодшы ж брат абраў заходні шлях, бо нічога іншага, апроч дрыгвы, буслоў і жабаў яму не засталося. Бульбаш выправіўся ў дарогу без пітва і харчоў, бо выпіўку і закуску ў яго дарэшты забралі старэйшыя браты.
Пошукі новай зямлі выдаліся пакутлівымі і зморнымі. Бульбашовы ногі вязлі ў дрыгве, хмызы абдзіралі твар, а аднойчы яго ўкусіла гадзюка. Штовечар знясілены малодшы брат клаўся спаць на купіну і зацікаўлена аглядаў краявід – чырвоны захад над зялёным балотам. Так і засынаў з расплюшчынымі вачыма. А на раніцу ўжо самі сабою складаліся радкі: «…мая шыпшына – зялёны ліст, чырвоны цвет». Сярод братоў Бульбаш заўсёды лічыўся дурнем, бо быў схільны да паэзіі, якая не давала матэрыяльных выгодаў.
Малодшы брат доўга і марна шукаў месца, прыдатнага для жытла, і засынаючы штовечар на новай купіне, бачыў адно і тое ж: чырвоны захад над зялёным балотам. «Вось сымбаль твой, забытыкраю родны!» – склаўся ў яго новы радок. З тых часоў спалучэнне чырвонага і зялёнага колераў выклікала ў Бульбаша і агіду, і замілаванне адначасова. – Куды яшчэ ісці з тае зямлі, якая здольная нараджаць вершы? – запытаўся ў сябе малодшы брат і вырашыў назаўсёды застацца на балотнай выспе, ізаляванай ад усяго цывілізаванага свету…
Кацап, Хахол і Бульбаш пасяліліся на ўпадабаных СКАЧАТЬ